На прыём да старшыні Быхаўскага райвыканкама Сяргея Ігнаценкі прышлі два чалавекі.

На прыём да старшыні Быхаўскага райвыканкама Сяргея Ігнаценкі прышлі два чалавекі.

На прыём да старшыні райвыканкама Сяргея Ігнаценкі на гэтым тыдні прыйшлі толькі два чалавекі. Пытанні розныя, але абодва тычацца жыллёвай тэмы.

 

Першы мужчына нядаўна выйшаў з месцаў пазбаўлення волі, якая сустрэла яго няветліва. Пакуль адбываў пакаранне, памёрла маці. Пэўны час за жыллё, у якім зарэгістраваны і ён, ніхто не плаціў. Вось і сфарміравалася запазыка амаль у 340 рублёў. Яшчэ і пеня за пратэрміноўку плацяжоў “накапала” ў 244 рублі. Для чалавека, які толькі-толькі ўладкаваўся на працу, даволі цяжарная сума. Вось і пытаецца: “Ці можна скасаваць запазыку?”

Спецыялісты жыллёва-камунальнай галіны адказваюць – скасаваныя такія паслугі, як, напрыклад, вываз смецця. А вось з ацяпленнем такі прыём не пройдзе: цяпло ў дом трапляла пастаянна. Па законе трэба аплачваць.

Старшыня прапаноўвае кампраміснае вырашэнне: паступова аплачваць камуналку, пасля чаго напісаць заяву на вызваленне ад пені. Прыняцце рашэння аб задавальненні такой просьбы выглядае досыць магчымым.

На разгляданне звароту  наступнага наведвальніка не спатрэбілася і пяці хвілін. Мужчына жадае набыць зямельны вучастак у вёсцы Праточнае. Яму растлумачылі, што хутка будуць сфарміраваныя вучасткі на продаж, якія можна набыць, прыняўшы ўдзел у аўкцыёне. Інфармацыя аб яго правядзенні абавязкова будзе размешчана ў СМІ і на шэразе спецыялізаваных сайтаў. Узяушы, на ўсялякі выпадак,  кантакты старшыні Ямніцкага сельвыканкама, мужчына падзякаваў і развітаўся.

Лаканічна.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховский лесхоз отпраздновал профессиональный праздник

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Реальные денежные доходы населения в Беларуси в январе-июле выросли на 10%

16 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Такого в истории еще не было! Победителя в марафоне на ЧМ-2025 определил фотофиниш

16 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

16 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Почему яблоки плодоносят через год?

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белорусам назвали средний размер пенсии по возрасту после повышения

16 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем