Гісторыю сучаснага Плюшкіна расказалі адразу два жыхара Быхаўшчыны на прыёме старшыні райвыканкама

Гісторыю сучаснага Плюшкіна расказалі адразу два жыхара Быхаўшчыны на прыёме старшыні райвыканкама

Яе на прыёме старшыні Быхаўскага райвыканкама Сяргея Ігнаценкі расказалі адразу два наведвальнікі з Гадылёва. Іх аднапад’езднікі скардзяцца на свайго суседа, які пераўтварыў сваю кватэру амаль у сапраўдны сметнік.

Мужчыне за шэсцьдзясят. Некалькі гадоў таму ён пераехаў у пасёлак з абласнога цэнтра. Жыллё не яго – аднаго з сыноў, які дагэтуль у Магілёве і жыве. Ёсць яшчэ адзін сын. Той раней пражываў з бацькам: хуліганіў, моцна выпіваў, за што днямі быў накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Але, нават у параўнанні з выпівохай, пенсіянер выглядае куды больш “нязручным” суседам.

Па словах жыхароў з вуліцы Гасана, мужчына цягне дадому ўсё, што знойдзе ў смеццявых кантэйнерах. І калі з’яўленне тут шкляных бутэляк, паперы ды пластыкавай тары яшчэ як-небудзь растлумачваецца – здаць у другрэсурсы можна – дык іншы бруд разумнаму тлумачэнню не паддаецца. Здараецца, сучасны Плюшкін непасрэдна у пад’ездзе ладзіць імправізаваную сарціроўку “багацця”, а на ўсе заўвагі рэагуе лаянкай. Ну як з такім жыць побач? Прусакі, непрыемны пах, антысанітарыя…Падчас гаворкі з наведвальнікамі высветлілася, што за дапамогай яны ўжо звярталіся і да камунальных, і да праваахоўных службаў. Тыя складалі пратаколы, штрафавалі парушальніка, але больш паўплываць пакуль не здолелі – пенсіянер не ўладальнік кватэры, высяліць яго не могуць. Сын жа, якому і належыць нерухомасць у Гадылёва, амаль не з’яўляецца. Старшыня даручае адшукаць уладальніка па месцы яго жыхарства ў Магілёве. Тады пратаколы за неналежны санітарны стан жылля будуць афармляцца на яго. Тры такіх паперы – і справу можна перадаваць у суд. А там можа дайсці і да рашэння аб высяленні.

Яшчэ два звароты былі не такімі прыкметнымі, як гадылёўскі. Мужчына спрабаваў вырашыць пытанне аб працаўладкаванні: дзе б знайсці пасаду ахоўніка? Але такіх вакансій зараз няма, а прапанаваныя яго не задаволілі. Жыхарка ж Быхава ўжо сёмы год змагаецца з суседзямі за кавалачак зямлі. Паслухаўшы жанчыну, можна зразумець, што спрэчка разгарэлася з-за ўчастка шырынёй… у тры метры. Розных дакументаў за гэты час сабралося столькі… І амаль з усімі з іх пенсіянерка не згодная. Тым не менш, яе зноў выслухалі, растлумачылі парадак дзеянняў. Ён просты – зварот да судовых органаў.

Дарэчы:

Спіс тых, хто запісаўся на прыём да старшыні, быў значна больш вялікім. Шасцёра проста не прыйшлі, вырашыўшы свае пытанні на папярэднім этапе, альбо атрымаўшы дакладныя тлумачэнні.

Ягор ГАМАЮН.

 

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко накануне Дня народного единства вручил госнаграды

16 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

25 сентября — единый день профсоюзного правового приема граждан

16 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

25 сентября — единый день профсоюзного правового приема граждан

16 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Беспилотные авиасистемы, транспорт, IT. Что обсудят на первой выставке “ИННОПРОМ. Беларусь”

16 сентября 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Мошенничество: искусство обмана и искусство защиты

16 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

День народного единства через призму социологии

16 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем