ТЕМЫ

Ізноў адзін

Старшыня райвыканкама ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян двойчы на месяц. Лістапад стаў самым нешматлюдным з іх. На гэтым тыдні, як і ў папярэдні раз, з праблемным пытаннем да Сяргея Ігнаценкі звярнуўся толькі адзін чалавек.

У жыхаркі Гадылёва і вочы “на мокрым месцы”, і падвал яе дома. Вада залівае яго ўжо трэці раз на працягу года. Першыя нечаканыя ападкі абрынуліся ў лютым. Па словах жанчыны, камунальшчыкі тады выправілі становішча толькі пасля яе візіту ў галаўны офіс жылкамгаса – на месцы вырашыць пытанне не ўдалося.

Наступны выпадак заліцця спасціг грамадзянку ў кастрычніку. Цяпер, праўда, трубы адрамантавалі адразу. Але хапіла ненадоўга: праз тыдзень – новая цеча. Наведвальніца параўновае сітуацыю з “тэтрасам” – перацягвае закаткі з паліцы на паліцу, каб зберагчы ад вільготнасці. “Дапамажыце!”, – звяртаецца да старшыні.

Той дае даручэнне жыллёва-камунальнай службе: зрабіць рамонт так, каб больш не звяртацца да праблемы. Да таго ж — прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці мясцовых прадстаўнікоў ЖКГ, калі тыя без аб’ектыўных прычын не справіліся з задачай раней. Камунальшчыкі абяцаюць усе выправіць. І, хутчэй за ўсё, выканаюць абяцанне.

Так ці трэба было даводзіць справу да ўзроўня кіраўніка раёна? Тым больш, станоўчых прыкладаў хапае. Толькі на апошні прыём да старшыні, акрамя гадылеўчанкі, запісаліся яшчэ пяць чалавек. Усім з іх візіт не спатрэбіўся – пытанні вырашыліся напярэдадні.

Ягор ГАМАЮН. 

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 15 мая в белорусских лесах открывается сезон охоты на косулю

13 мая 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Компания Google впервые за 10 лет обновила логотип

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лесхоз информирует. Лес – это не парк!

13 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Песков: Россия продолжает готовиться к переговорам в Стамбуле

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Два сердца, одна судьба: семья Монтик на службе и дома

13 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

С 2025 года в программу диспансеризации взрослого населения Беларуси включены важные обследования против рака

13 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем