Лаканічным па працягласці стаў прыёму грамадзян Сяргеем Ігнаценкам

Лаканічным па працягласці стаў прыёму грамадзян Сяргеем Ігнаценкам

Менавіта так можна ахарактэрызаваць працягласць апошняга прыёму грамадзян, праведзенага старшынёй Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргеям Ігнаценкам. Толькі адзін чалавек звярнуўся за дапамогай да вышэйшай рэгіянальнай улады. Тэма звароту – працаўладкванне.

Праблемы з працай у мужчыны, па яго ж словах, пачаліся у красавіку, калі ён зламаў нагу. Гіпс, шматдзённая медыцынская рэабілітацыя, а моцна кульгае нават і сёння. Таму пакуль урачы рэкамендуюць так званую лёгкую працу – без вялікіх нагрузак і цяжару.

Спецыялісты службы занятасці прапановы чалавеку рабілі – кансервавы завод, лясгас, прыватная фірма. Пасады невялікія, рабочыя, але ж і адукацыя ў мужчыны адпаведная. Да таго ж, яшчэ нядаўна знаходзіўся ў лячэбна-працоўным прафілакторыі – не самы пажаданы кандыдат для наймальніка. Але ж усё роўна не адмаўлялі. Толькі папярэджвалі, што адседзецца не атрымаецца – няхай і з абмежаваннямі, працаваць прыйдзецца сумленна. Мабыць, гэтая акалічнасць і спыніла суіскальніка…

І вось ён на прыёме. Тлумачыць сваё становішча, просіць уладкаваць “можа, за будынкам якім сачыць, рамантаваць што-небудзь”. Такіх вакансій няма. У якасці апошняга варыянта Сяргей Ігнаценка ўзгадвае аб месцы слесара на ферме філіяла “Макранскі”. “А як з Быхава туды ездзіць?” – пытаецца наведвальнік. “Таксама, як і шмат іншых быхаўчан, якія працуюць не ў райцэнтры”, – адказвае старшыня. І, здаецца, мае рацыю. Праца да чалавека ўсё ж не ходзіць.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.       

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Быховчанин Кирилл Гришанов принял участие в торжественном собрании, посвящённом Дню народного единства

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Команда РФСК Быхов уверенно идёт вперёд

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

На базе Быховского ФОЦ прошла районная спартакиада школьников по футболу

15 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минске впервые пройдет Международная промышленная выставка «ИННОПРОМ. Беларусь»

15 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп назвал санкции Европы против России “недостаточно жесткими”

15 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Земле зафиксирована самая мощная за последних три месяца магнитная буря

15 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем