Два дні праходзілі стажыроўку ідэолагі адразу з некалькіх куткоў Магілеўшчыны ў Быхаўскім раёне

Два дні праходзілі стажыроўку ідэолагі адразу з некалькіх куткоў Магілеўшчыны ў Быхаўскім раёне

Два дні праходзілі стажыроўку ідэолагі адразу з некалькіх куткоў Магілеўшчыны ў Быхаўскім раёне. Імі пераймаўся вопыт мясцовых калег па фарміраванню патрыятычнага ўсведамлення і каштоўных арыентацый у насельніцтва.

На быхаўскую зямлю прыехалі начальнікі і спецыялісты аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі з Асіповічаў, Бялынічаў, Глуска, Дрыбіна, Краснаполля і Чэрыкава. У канферэнц-зале раённага цэнтра культуры гасцей вітаў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Агнетаў. Невялікі экскурс аб багатай гісторыі і геаграфічным становішчы края і – праца пачалася.

Кіраўнік раённай арганізацыі ветэранаў Марына Кравец распавяла аб дзейнасці і шматлікіх акцыях сваёй суполкі, асаблівасцях узаемадзеяння старэйшага пакалення з юнацтвам і моладдзю.

Аляксандр Цярэшка, які ўзначальвае быхаўскае падраздзяленне Беларускага саюза ваенных маракоў, навёў гасцей на думку аб стварэнні падобнай арганізацыі і ў іх раёнах – у кожным хапае тых, хто служыў на флоце, а падтрымка з іх боку ў станаўленні патрыятычнага духу даволі адчувальная.

Пазітыўнае ўражанне пакінуў вопыт быхаўчан па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, пра які расказаў галоўны спецыяліст аддзела ідеалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раман Галынскі.

Падзяліўся вопытам грамадска-палітычнай працы і “МП”. Мультымедыйная прэзентацыя выдання ідэолагаў калі не ўразіла, дык “зачапіла” дакладна – запатрабавалі пабачыць “жывыя” нумары. У гэтай просьбе ім, канечне, не адмовілі.

    

Пасля так званай пленарнай часткі стажоры прыступілі да практычнай працы. Знаёміліся з ідэалагічным патэнцыялам раёна на прыкладзе ліцэйскага і раённага музеяў. Наведалі дзіцячую школу рамёстваў і мастацтваў, дзе амаль кожная работа прасякнута тэмай любві да радзімы. Пабылі ў бібліятэцы і цэнтры турызма, краязнаўства і экскурсій.

Наступны дзень праграмы уключаў візіт у храм, дзе праз патрыятызм і грамадзянскасць адраджаецца духоўнасць нацыі, а таксама наведванне кансервава-гароднінасушыльнага завода – на ім стажорам прадэманстравалі, што патрыятызм можа быць і эканамічнага накірунку.

Падводзячы вынікі семінара, удзельнікі шчыра адзначылі – едуць дадому з новымі карыснымі ідэямі, якія, акрамя сувеніраў, ім падаравала Быхаўшчына. Вопыт атрымалі добры.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Быховчанин Кирилл Гришанов принял участие в торжественном собрании, посвящённом Дню народного единства

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Команда РФСК Быхов уверенно идёт вперёд

15 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

На базе Быховского ФОЦ прошла районная спартакиада школьников по футболу

15 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минске впервые пройдет Международная промышленная выставка «ИННОПРОМ. Беларусь»

15 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп назвал санкции Европы против России “недостаточно жесткими”

15 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

На Земле зафиксирована самая мощная за последних три месяца магнитная буря

15 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем