Мітынг-рэквіем па ахвярам аварыі на ЧАЭС адбыўся ў Быхаве (фота)

26 красавіка, быхаўчане зноў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы каля скульптурнай кампазіцыі «Баркалабаўскі летапіс», каб успомніць той дзень, які застанецца ў сэрцах тысячы людзей навечна.
Прадстаўнікі мясцовых органаў улады, працоўных калектываў, ліквідатары наступстваў аварыі на ЧАЭС, моладзь ушанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр чарнобыльскай катастрофы і ўсклалі кветкі да падножжа скульптурнай кампазіцыі.
Святлана АНІСЬКОВА.