Пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў адбылося ў Быхаве

Пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў адбылося ў Быхаве

ФПБНаймальнік не мае права ў аднабаковым парадку прыпыняць дзеянне калектыўнага дагавору. Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні Савета Быхаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.

«Наймальнік у аднабаковым парадку не можа прыпыніць дзеянне норм калектыўнага дагавору. Спачатку яму трэба прадаставіць інфармацыю свайму сацыяльнаму партнёру, сумесна вызначыць тэрмін, на які прыпыняюцца ўмовы калектыўнага дагавору. Для гэтага таксама неабходна сабраць камісію і ў абавязковым парадку праінфармаваць калектыў», — зрабіла акцэнт старшыня аб’яднання Наталля Прыбарэц.

Галоўная задача, якую паставілі прафсаюзныя лідары, — не дапусціць прыняцця працадаўцамі аднаасобных рашэнняў па змяненні нормаў калектыўнага дагавору, у тым ліку з-за недахопу сродкаў. Ды і ўнесці папраўкі на нявызначаны тэрмін таксама не атрымаецца — усё павінна быць пэўным чынам аргументавана.

Даведка “МП”

Прафсаюз сёння — гэта адзіная арганізацыя, якая абараняе працоўныя правы работнікаў і дабіваецца выканання сацыяльных гарантый.

Акрамя таго, на пасяджэнні Савета абмеркавалі пытанні стварэння ў кожным галіновым прафсаюзе электроннага рэестра калектыўных дагавораў. Плануецца, што ён з’явіцца ўжо ў 2017-м годзе і дазволіць максімальна аператыўна вырашыць любую праблемную сітуацыю.

Падчас размовы былі закрануты пытанні выканання Пагаднення паміж Быхаўскім райвыканкамам, раённым аб’яднаннем прафсаюзаў і аб’яднан-нем наймальнікаў і ў цэлым прааналізавана работа аб’яднання ў 2016 годзе. Па словах Наталлі Прыбарэц, сумесныя намаганні ўсіх зацікаўленых былі нацэлены на выкананне прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Прымаліся своечасовыя меры па павышэнню сацыяльнай абароненасці работнікаў, росту заработнай платы, забеспячэнню занятасці насельніцтва.

Даведка “МП”

У мінулым годзе выяўлены выпадкі несвоечасовай выплаты заработнай платы ў 8 арганізацыях раёна: ААТ «Абідавічы», «Новабыхаўскі», «Валадарскі», «Быхаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне», «Следзюкі», «Быхаўскі», філіялах «Макранскі», «Лудчыцы». Кіраўнікі дадзеных арганізацыі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Не застаецца ў баку раённае аб’яднанне і ад праблем ветэранаў, сумесна з РК ГА «БРСМ» і раённай ветэранскай арганізацыяй аказваючы маральную і матэрыяльную падтрымку непрацуючым пенсіянерам, ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

—Мэта падобных сустрэч — абмеркаванне асноўных напрамкаў дзейнасці, ініцыятывы і бліжэйшых планаў прафсаюзных арганізацый раёна, вызначэнне правільных акцэнтаў у працы нашага актыву так, каб ніякая праблема працуючага чалавека не засталася нявырашанай, — падвяла вынік Наталля Прыбарэц. — Наша пазіцыя сёння — не пабочнае назіранне, а актыўны ўдзел у жыцці грамадства для дасягнення агульных станоўчых вынікаў.

Лічбы “МП”

84 арганізацыі, а гэта 8544 члена прафсаюза, уваходзяць у састаў раённага аб’яднання прафсаюзаў.
2 прафсаюзныя арганізацыі былі створаны ў мінулым годзе: у ПГУП “Каласок-гандаль» і СЗАТ «Белатміт».

Таццяна УЛАДЗІМІРАЎНА.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

МНС: о фактах выплаты зарплаты в конвертах следует сообщать по телефону 189

12 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Смена подхода Трампа по Украине может быть частью стратегии

12 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь готова сотрудничать с Молдовой и восстанавливать утраченное за последние годы

12 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как стремление подзаработать привело к 12 годам лишения свободы

12 июля 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Директор ЖКХ в премиях, а работники — в долгах!

12 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Почему алкоголь на природе может быть опасен

12 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем