Пераможцай конкурсу “Настаўнік года — 2017” стала выкладчыца гісторыі і грамадазнаўства Алена Краснапёрава з гімназіі горада Быхава

Шосты навучальны дзень у сярэдняй школе №2 быў насычаны. У мінулую суботу тут прайшоў фінал раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года — 2017». З 17 прэтэндэнтаў у вырашальны этап прабіліся шасцёра лепшых – педагогі і выхавальнікі з розных куткоў Быхаўшчыны.

учитель года 17 145

Канкурсанты па чарзе прадстаўлялі сябе, дэманструючы творчасць, крэатыў і знаходлівасць.
Настаўнік біялогіі з Лудчыцкага ВПК д/с — СШ Георгій Ільюшчанка, напрыклад, нават верш напісаў, прысвечаны землякам і роднаму краю. Паводле яго праекту ў ходзе навучальнага працэсу неабходна аказваць ўплыў на эмацыянальную сферу вучня, актывізаваць пазнавальную дзейнасць, развіваючы цікавасць да прадмета.

Не менш яскравую “візітоўку” падрыхатавала Алена Шумілка — настаўніца англійскай мовы ДУА «Макранскі ВПК д/с — СШ». Пачала яе… на замежнай мове. А потым працягнула ўжо зразумела для ўсіх – сваім дэвізам: “Калі не пойдзеш за тым, што жадаеш, ніколі гэтага не атрымаеш». У штодзённай працы для замацавання маўленчых зносін “замежніца” заўсёды выкарыстоўвае гульнявыя сітуацыі, каб навучэнцам было па-сапраўднаму цікава на ўроку.

—Любы прафесійны педагог павінен злучаць у сабе любоў да справы і навучэнцаў», — упэўнены настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА «Смаліцкі ВПК д/с — СШ» Аляксей Флаерар. Напэўна, таму на першым месцы ў яго вучань, у якім ён, перш за ўсё, імкнецца ўбачыць асобу. На яго думку, аднастайнасць — галоўны вораг навучальнага працэсу.

Цвёрда ідзе па жыцці з дэвізам «Калі пажадаць, можна і горы звярнуць» выхавальнік ДУА «Яслі-сад №1 «Вясёлка» г. Быхава» Аліна Грудава. Сістэму педагагічнай дзейнасці прэтэндэнтка на званне «Настаўнік года» прадставіла на беларускай мове. На ёй яна і імкнецца пастаянна размаўляць з дзецьмі свайго садка.

Фарміраваць і ўдасканальваць ўзровень маўленчых зносін — такую задачу ставіць перад сабой настаўнік-дэфектолаг ДУА «Яслі-сад № 5 «Буслік» г. Быхава» Таццяна Крываносава. На яе думку, цярпенне, творчасць і упартасць — галоўнае ў справе лагапеда.

Вельмі ярка, эфектна і пераканаўча на сцэне выглядала Алена Краснапёрава, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «Гімназія г. Быхава». З першых слоў яна літаральна ўразіла гледачоў у зале. Алена Краснапёрава падкрэсліла, каб развіваць дзяцей, трэба заўсёды развівацца самой. І гэта ў канкурсанткі атрымліваецца добра. У мінулым годзе яна прадстаўляла вопыт работы на абласным семінары настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, перамагла на раённым этапе конкурсу відэаўрокаў. Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых, абласных, і рэспубліканскіх алімпіяд.

учитель года 17 177

Менавіта Алена Краснапёрава і была прызнаная журы лепшай ў сёлетнім конкурсе.

Усе фіналісты атрымалі ўзнагар-ды, а пераможца – яшчэ і магчымасць працягнуць барацьбу за галоўны тытул “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Праўда, для гэтага патрэбна спачатку перамагчы на абласным этапе. Але калі ёсць жаданне, здзейсняюцца самыя амбіцыёзныя мэты і задачы. 

Наталля ЛЕВАЧКОВА.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Wildberries в Беларуси: новый склад и поддержка бизнеса

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Предписание МАРТ: за что наказали ЛОДЭ и другие компании

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Рассрочка по оплате ЖКУ: как получить помощь в Беларуси

25 мая 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Акция «Внимание — дети!»: правила безопасности на дорогах

25 мая 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Концерт-реквием «Каждый третий» в Казани: обсуждение Лукашенко и Минниханова

25 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Погода в Беларуси на неделю: дожди, холод до +9°С, улучшение к выходным

25 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем