ТЕМЫ

Пераможцай конкурсу “Настаўнік года – 2017” стала выкладчыца гісторыі і грамадазнаўства Алена Краснапёрава з гімназіі горада Быхава

Шосты навучальны дзень у сярэдняй школе №2 быў насычаны. У мінулую суботу тут прайшоў фінал раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года — 2017”. З 17 прэтэндэнтаў у вырашальны этап прабіліся шасцёра лепшых – педагогі і выхавальнікі з розных куткоў Быхаўшчыны.

учитель года 17 145

Канкурсанты па чарзе прадстаўлялі сябе, дэманструючы творчасць, крэатыў і знаходлівасць.
Настаўнік біялогіі з Лудчыцкага ВПК д/с — СШ Георгій Ільюшчанка, напрыклад, нават верш напісаў, прысвечаны землякам і роднаму краю. Паводле яго праекту ў ходзе навучальнага працэсу неабходна аказваць ўплыў на эмацыянальную сферу вучня, актывізаваць пазнавальную дзейнасць, развіваючы цікавасць да прадмета.

Не менш яскравую “візітоўку” падрыхатавала Алена Шумілка — настаўніца англійскай мовы ДУА “Макранскі ВПК д/с — СШ”. Пачала яе… на замежнай мове. А потым працягнула ўжо зразумела для ўсіх – сваім дэвізам: “Калі не пойдзеш за тым, што жадаеш, ніколі гэтага не атрымаеш”. У штодзённай працы для замацавання маўленчых зносін “замежніца” заўсёды выкарыстоўвае гульнявыя сітуацыі, каб навучэнцам было па-сапраўднаму цікава на ўроку.

—Любы прафесійны педагог павінен злучаць у сабе любоў да справы і навучэнцаў”, — упэўнены настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “Смаліцкі ВПК д/с — СШ” Аляксей Флаерар. Напэўна, таму на першым месцы ў яго вучань, у якім ён, перш за ўсё, імкнецца ўбачыць асобу. На яго думку, аднастайнасць — галоўны вораг навучальнага працэсу.

Цвёрда ідзе па жыцці з дэвізам “Калі пажадаць, можна і горы звярнуць” выхавальнік ДУА “Яслі-сад №1 “Вясёлка” г. Быхава” Аліна Грудава. Сістэму педагагічнай дзейнасці прэтэндэнтка на званне “Настаўнік года” прадставіла на беларускай мове. На ёй яна і імкнецца пастаянна размаўляць з дзецьмі свайго садка.

Фарміраваць і ўдасканальваць ўзровень маўленчых зносін — такую задачу ставіць перад сабой настаўнік-дэфектолаг ДУА “Яслі-сад № 5 “Буслік” г. Быхава” Таццяна Крываносава. На яе думку, цярпенне, творчасць і упартасць — галоўнае ў справе лагапеда.

Вельмі ярка, эфектна і пераканаўча на сцэне выглядала Алена Краснапёрава, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Гімназія г. Быхава”. З першых слоў яна літаральна ўразіла гледачоў у зале. Алена Краснапёрава падкрэсліла, каб развіваць дзяцей, трэба заўсёды развівацца самой. І гэта ў канкурсанткі атрымліваецца добра. У мінулым годзе яна прадстаўляла вопыт работы на абласным семінары настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, перамагла на раённым этапе конкурсу відэаўрокаў. Яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі раённых, абласных, і рэспубліканскіх алімпіяд.

учитель года 17 177

Менавіта Алена Краснапёрава і была прызнаная журы лепшай ў сёлетнім конкурсе.

Усе фіналісты атрымалі ўзнагар-ды, а пераможца – яшчэ і магчымасць працягнуць барацьбу за галоўны тытул “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Праўда, для гэтага патрэбна спачатку перамагчы на абласным этапе. Але калі ёсць жаданне, здзейсняюцца самыя амбіцыёзныя мэты і задачы. 

Наталля ЛЕВАЧКОВА.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Skype прекращает работу 5 мая

2 мая 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо

2 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Связь между депрессией и сном

2 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Круглый стол «Нет жестокости и насилию в мире детства» прошел в средней школе №3 г.Быхова

2 мая 2025
Читать новость
СПОРТ

Соболенко в четвертый раз сыграет в финале турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

ООН готовит масштабную реформу из-за сокращения финансирования

2 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем