Бяспека ў кожны дом!

Ратавальнікі Быхаўшчыны сустрэліся з грамадзянамі якія вядуць асацыяльны лад жыцця і актывам органа мясцовага кіравання Лудчыцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Папярэджанне пажараў з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ні для каго не сакрэт, што пераважная большасць пажараў адбываецца па прычынах неасцярожнага абыходжання з агнём і парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. «Папярэджаны — значыць узброены», — гаворыць народная мудрасць. Не выпадкова, менавіта з гэтых слоў і пачаўся выступ старшага інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Ісаенка на базе грамадскага пункта аховы правапарадку ў аграгарадку Лудчыцы. Сяргей Васільевіч давёў да ўдзельнікаў акцыі аператыўнае становішча, падрабязна апісаўшы прычыны ўзнікнення кожнага з 44 пажараў якія адбыліся на тэрыторыі раёна ў мінулым годзе. Не засталіся па-за ўвагай патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі і актуальнасць ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а прадэманстраваны фільм «Бяспека у кожны дом!» у чарговы раз прымусіў вяскоўцаў задумацца аб няўхільным выкананні супрацьпажарных правілаў.

Старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю

Быхаўскага РАНС

Сяргей Ісаенка

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Профсоюзы Беларуси провели тысячи проверок и помогли вернуть работникам миллионы рублей

29 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

С 1 мая пособие на погребение в Беларуси вырастет почти на 233 рубля

29 апреля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В белорусских школах снова меняют меню: что на этот раз

29 апреля 2026
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Минюст к Празднику труда проведет акцию по правовому консультированию

29 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Белагропромбанк выпустил платежные стикеры: альтернатива традиционной карте

29 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Молодежь Беларуси и России обсудила патриотические инициативы на форуме в Могилеве

29 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем