Старшыня Чавускага райвыканкама і міліцыянер выратавалі чалавека

Старшыня Чавускага райвыканкама і міліцыянер выратавалі чалавека

пожарСтаршыня Чавускага райвыканкама і міліцыянер выратавалі чалавека. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.

«У аўторак, 24 студзеня, у 16.08 у Чавускі РАНС паступіла паведамленне аб пажары. Калі ратавальнікі прыбылі ў вёску Галузы, гарэлі адкрытым полымем жылы дом і дзве адрыны. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС гаспадар быў выратаваны з палаючага дома старшынёй Чавускага райвыканкама Сяргеем Драздоўскім і старэйшым участковым інспектарам міліцыі Чавускага РАУС Аляксандрам Барсуковым. Гаспадар дома на пажары не пацярпеў, але брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў шпіталізаваны з сардэчнай гіпертэнзіяй трэцяй ступені», — адзначылі ў МНС.

У прэс-службе расказалі, што старшыня Чавускага райвыканкама знаходзіўся ў вёсцы Барышэўка. Убачыўшы дым, ён паведаміў аб пажары і паехаў да месца. Старшы ўчастковы інспектар міліцыі ў момант узнікнення пажару быў у вёсцы Радамля на сваім участку. Інфармацыю аб пажары яму перадаў аператыўны дзяжурны Чавускага РАУС, і ён выехаў да месца пажару. «Сяргей Драздоўскі і Аляксандр Барсукоў разам пабеглі да хаты, каб праверыць наяўнасць людзей. У верандзе на падлозе яны ўбачылі гаспадара, які самастойна не мог выйсці. Яны яго вынеслі з веранды на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі», — паведамілі ў МНС.

У выніку пажару знішчаны жылы дом і дзве гаспадарчыя пабудовы.

Меркавана прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад.

belta.by

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Старшеклассники Беларуси начнут изучать основы микроэлектроники

27 апреля 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Холдинг «Горизонт» презентовал компактную новинку

27 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как влияет на стаж и пенсию работа на полставки

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси утверждены профстандарты для сферы красоты, ухода за животными и легкой промышленности

27 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

В Беларуси с 29 апреля меняются ставки утилизационного сбора

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем