ТЕМЫ

Завіхаюцца на палетках

Завіхаюцца на палетках

Вытворчае жыццё сельгаспрадпрыемстваў гэтымі вясновымі часінамі віруе на палетках. Тут вырашаецца лёс будучага ўраджаю яравых культур, які ў шмат чым наўпрост залежыць ад самаадданай працы земляробаў.

Чарговым разам давялося ў гэтым упэўніцца, наведаўшыся ў СВК “Абідавічы” і сустрэўшыся з тэхнолагамі земляробчай галіны і механізатарамі. Шмат клопатаў цяпер у галоўнага агранома гаспадаркі Дзяніса Мельнікава, які меней года таму закончыў Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж і прыехаў сюды па размеркаванню.

DSCN0559

—Завіхацца цяпер сапраўды даводзіцца зранку да вечара, — расказвае Дзяніс Міхайлавіч. — Толькі ўсё гэта нармальна і зразумела, бо, як кажуць, веснавы дзень год корміць. Вось толькі, да прыкладу, крыўдна за нашыя мінулагоднія восеньскія намаганнні і выдаткі па азімаму рапсу, пасевы якога не перажылі зіму амаль на чатырох пятых плошчаў. Давядзецца іх перасяваць яравым рапсам, а гэта будзе звязана з вялікімі расходамі фінансавых ды матэрыяльных сродкаў. Добра, што азімыя збожжавыя культуры нядрэнна перазімавалі і паказваюць віды на неблагі ўраджай.

У гэтым нас пераканала ізумрудная шчотка пасеваў азімых, якую ўбачылі паблізу вёскі Старое Сяло, калі ехалі са спецыялістам на палетак за населеным пунктам. Там на трактары МТЗ-3022 з пасяўным комплексам АКПМ-6 на пасеве ячменю шчыраваў вопытны механізатар СВК Сяргей Падапрыгара. У Сяргея Аляксандравіча гэта ўжо далёка ні першая пасяўная кампанія, таму ён добра ведае кошт любой вясновай хвіліны і працуе ад сёмай гадзіны раніцы да позняга вечара. На рахунку перадавога хлебароба ўжо маецца 370 гектараў засеяных плошчаў пад яравыя збожжавыя культуры.

DSCN0560

Унушальнай лічбы ў амаль 2 тысячы гектараў плошчаў падкормленных пашаў, азімых збожжавых, палеткаў з унесеннымі мінеральнымі ўгнаеннямі сёлета ўжо дасягнуў на трактары МТЗ-82      з раскідвальнікам МТТ-4 вопытны механізатар СВК “Абідавічы” Іван Жукаў. У гэтым жа Чырвонаслабодскім вытворчым участку гаспадаркі плённа працуе механізатар са стажам Мікалай Аляксеенка, якому кіраўніцтва нядаўна даверыла новы трактар МТЗ-1025, падключыўшы яго да ўзорвання глебы пад веснавую сяўбу.

DSCN0562

Старшыня прафкама гаспадаркі Зінаіда Ганчарова адзначыла добрыя паказчыкі на вясенне-палявых работах механізатараў Васіля Кавалені, Васіля Ганчарова, Дзмітрыя Лялькова, Міхаіла Берыбулава ды іншых. Поспехі перадавікоў на пасеве яравых, узорванні глебы, культывацыі палеткаў, унясенні мінеральных угнаенняў штодзённа адлюстроўваюцца на экране працоўнага спаборніцтва, што вывешваецца на мехдвары СВК.

DSCN0569

Акрамя ідэалагічнага забеспячэння пасяўной, добра наладжана і яе харчовае абслугоўванне. Яго належна арганізавалі майстры сваёй справы – загадчыца сталоўкай Ірына Трахімовіч, кухары Вераніка Ткачова і Алена Пішчаленка.

Мікалай Ахрыменя.

 

Последние новости

СПОРТ

Поздравляем ФК “Быхов” с победой!

19 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах района завершается весенне-посевная кампания

19 мая 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко на встрече с наследным принцем Омана: мы стали не просто партнерами, а уже друзьями

19 мая 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о сотрудничестве с Красноярским краем России: показатели неплохие, но потенциал гораздо больше

19 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Быховчане Алексей и Елена Киселёвы: “Семья – это наша гордость!”

19 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Международная патриотическая акция «Огонь памяти» соединила города-герои на площади Победы в Санкт-Петербурге

19 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем