Па далёкіх дарогах

Па далёкіх дарогах

Для вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў аднымі з самых важных вытворчых паказчыкаў з’яўляюцца напрацаваныя тона-кіламетры, што азначае здабытак ад перамножанай колькасці перавезеных грузаў у тонах на адлегласць у кіламетрах. У большасці сельскіх працаўнікоў на колах, як правіла, першы множнік бывае даволі вялікі, бо даводзіцца перавозіць шмат грузаў унутрыгаспадарчага прызначэння на невялікія адлегласці, а вось для шафёра Сяргея Бінеўскага  з СВК “Абідавічы” расклад тут атрымліваецца трохі іншы.

—Ужо каторы год я спецыялізуюся на транспартыроўцы нашай прадукцыі самым розным спажыўцам як за межамі раёна, так і вобласці, а таксама дастаўцы грузаў адтуль у гаспадарку зваротным рэйсам, — распавядае Сяргей Уладзіміравіч. — Значную долю тут складае збожжа, якое важу на камбінаты хлебапрадуктаў у Магілёў, Бабруйск, Клімавічы, Оршу, іншыя гарады. Ад гэтых перапрацоўшчыкаў прывожу розныя віды камбікармоў, мінеральна-вітамінных дабавак, іншую прадукцыю.

Значную долю ў асартыменце перавозімых грузаў складаюць цэмент з Касцюковічаў, соль з Салігорску, заменнікі натуральнага малака з Магілёва ды іншае.

Пастаянна задзейнічаны на самых розных работах і ў гаспадарцы, асабліва падчас правядзення адказных сельскагаспадарчых кампаній.

Для таго, каб плённа ды без лішніх здарэнняў рознага кшталту працаваць на дальнабойных маршрутах, неабходна трымаць тэхніку ў спраўным стане. Майму аўтамабілю МАЗ-555102 ужо каля дзесяці год, але да гэтага часу абыходзілася без сур’ёзных паломак і рамонтаў. Трэба своечасова рабіць тэхнічнае абслугоўванне, прафілактыку, чым пастаянна ўласнаручна займаюся.

Сяргею Бінеўскаму не пазычаць стараннасці ды адказнасці ў працы, а таксама вадзіцельскага стажу, бо таго за плячыма — цэлых 37 гадоў. Яшчэ ў далёкія 1970-80-я гады працаваў у тагачасным калгасе “18-ы партз’езд” на савецкіх “газонах” ды “зілах”. Усе гэтыя гады ён дабіваўся высокіх вынікаў у працы, часта станавіўся пераможцам у працоўным спаборніцтве.

Па выніках 2014 года з паказчыкам аб’ёма выкананай работы ў 312 715 тона-кіламетраў Сяргей Бінеўскі стаў адным з лепшых вадзіцеляў раёна.

Мікола Ахрыменя.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Старшеклассники Беларуси начнут изучать основы микроэлектроники

27 апреля 2026
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Холдинг «Горизонт» презентовал компактную новинку

27 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Возрождать, чего бы нам ни стоило. Лукашенко о возвращении в оборот пострадавших земель Полесья

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как влияет на стаж и пенсию работа на полставки

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси утверждены профстандарты для сферы красоты, ухода за животными и легкой промышленности

27 апреля 2026
Читать новость
НОВОСТИ

В Беларуси с 29 апреля меняются ставки утилизационного сбора

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем