На Быхаўшчыне за ўвесь 2014 год рэалізавалі 19,0 млн. кубаметраў прыроднага газу

На Быхаўшчыне за ўвесь 2014 год рэалізавалі 19,0 млн. кубаметраў прыроднага газу

Калектыў філіяла Быхаўскі раён газазабеспячэння РУП “Магілёўаблгаз”, можна сказаць, сталы, хаця ёсць у ім таксама маладыя працаўнікі з пэўным вопытам работы. У такім вось апрабіраваным спалучэнні, калі ўзаемаўзбагачаюцца маладосць і сталасць, паспяхова вырашаюцца заданні, пастаўленыя галаўным прадпрыемствам і раённым выканаўчым камітэтам.

Летась паспяхова забяспечвалі бесперабойнае і безаварыйнае газазабеспячэнне ўсіх суб’ектаў гаспадарання, насельніцтва Быхаўшчыны. За ўвесь 2014 год рэалізавалі 19,0 млн. кубаметраў прыроднага газу, што склала 101 працэнт да плана. Насельніцтву адпусцілі 6,7 млн. кубаметраў блакітнага паліва альбо 111,4 працэнта планавага задання. Што датычыцца рэалізацыі звадкаванага газу, то ўсім катэгорыям спажыўцоў на працягу года дастаўлены амаль 592 тоны ці 113,9 працэнта да плана.

DSC_0040

– Тут варта адзначыць, – удакладняе дырэктар прадпрыемства Аляксандр Янкоў, – што пэўнае зніжэнне рэалізацыі звадкаванага газу да ўзроўню папярэдняга 2013 года і ў той жа час павелічэнне продажу экалагічна чыстага паліва насельніцтву абумоўлена пераводам кватэр, індывідуальных жылых дамоў са звадкаванага на прыродны газ. Усяго ж на працягу мінулага года такім чынам пераведзена 329 кватэр, з якіх 250 – у сельскіх населеных пунктах, і 270 жылых дамоў. Газіфікавана шляхам падключэння прыроднага газу 141 кватэра, што склала каля 101 працэнта да плана, а звадкаваным – 72 кватэры – у тры разы болей планавага задання.

За мінулы год служба па дастаўцы звадкаванага балоннага газу даставіла насельніцтву каля 26 тысяч балонаў – недзе па 42 балоны ў дзень.

Службы па абслугоўванню газаправодаў і групавых ёмісных установак поўнасцю выканалі комплексныя мерапрыемствы, якія тычыліся якасці абслугоўвання сістэм, аб’ектаў газазабеспячэння.

Патрэбна, відаць, адзначыць, што слесары-абходчыкі абслугоўваюць зараз 304,3 кіламетра газапровада, у тым ліку 300,7 кіламетра газапровада, па якім паступае спажыўцам менавіта прыродны газ.

На працягу прайшоўшага года служба ўнутрыдамавога газавага абсталявання ажыццявіла тэхнічнае абслугоўванне ўнутрыдамавых сістэм газазабеспячэння ў 514 абанентаў, зманціравала 62 індывідуальныя газабалонныя ўстаноўкі, праверыла 812 газавых лічыльнікаў і ўстанавіла ў кватэрах 125 такіх лічыльнікаў, пераўстанавіла альбо замяніла на новыя 244 газавыя пліты.

Аналагічны комплекс работ выконвалі і працягваюць выконваць спецыялісты аварыйна-дыспетчарскай службы, службы ўнутрыдамавога газавага абсталявання, слесары па дастаўцы звадкаванага газу насельніцтву.
Такім чынам за ўвесь 2014 год змаглі аказаць платных паслуг насельніцтву больш чым на 902 мільёны рублёў ці на 128,8 працэнта ў супаставімых цэнах да ўзроўню папярэдняга года.

Валерый Кавалёў.
Валерый Кавалёў.

Кіраўнік калектыву газавікоў называе лепшых спецыялістаў, якія служаць прыкладам у паўсядзённым вытворчым жыцці. Іх даволі многа. Гэта слесары рознага профілю Аляксандр Гарбачоў, Мікалай Залізка, Анатоль Рыбалка, Сяргей Осіпаў, Сяргей Кашпаронак, Сяргей Давыдаў, вадзіцелі Вячаслаў Глусцоў і Міхаіл Фядзячанка, кантралёр Алеся Бядрыцкая, аператар Валерый Кавалёў, іншыя працалюбівыя людзі, бо на пачатак новага 2015 года іх было 61 чалавек. Астатнія 18 – моладзь.

Моладзь у першую чаргу і прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Яна пастаянна ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці, у спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца сярод прадпрыемстваў, арганізацый раёна, сярод філіялаў РУП “Магілёўаблгаз”. І даволі паспяхова. Летась на раённых спаборніцтвах да Дня работнікаў фізкультуры і спорта каманда па валейболу заняла 1 месца, каманда па перацягванню каната – 3-е месца, а жаночая каманда ў лёгкаатлетычнай эстафеце выйшла на 1-е месца. 1-е месца занялі і ў пляжным валейболе.

У аглядзе-конкурсе на лепшы санітарны стан вытворчай базы сярод філіялаў РУП “Магілёўаблгаз” быхаўчане ўзялі 3-е месца.

Міхаіл Фядзячанка і Леанід Бандарэнка.
Міхаіл Фядзячанка і Леанід Бандарэнка.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі спартыўных, культурна-масавых мерапрыемстваў – ужо ўпамянёныя слесары Анатоль Рыбалка і Мікалай Залізка, слесары Алег Кручкоў і Ірына Лазарава, майстры Вадзім Шафарэнка і Ірына Лысуха, бухгалтар Таццяна Каліноўская, прыёмшчыкі заказаў Ганна Сініцына і Раман Кротаў, эканаміст Анастасія Зеляпужына, вадзіцель Алег Васілеўскі, інжынер Дзмітрый Шокут, інспектар па кадрах Алена Дзянісава.

Летась, дарэчы, Алена Дзянісава і ўжо названы слесар Сяргей Давыдаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі РУП “Магілёўаблгаз”, а Падзякі гэтага галаўнога прадпрыемства атрымалі слесары Мікалай Буцін і Леанід Бандарэнка.

У сёлетні Год моладзі менавіта моладзь стане застрэльшчыкам многіх добрых грамадскіх спраў, імкнецца паспяхова выканаць запланаваную вытворчую праграму. Планы ж даволі напружаныя. Намечана газіфікаваць 180 кватэр прыродным газам, перавесці 100 кватэр са звадкаванага на прыродны газ, рэалізаваць 18421,2 тысячы кубаметраў прыроднага і 582,8 тоны звадкаванага газу, сэканоміць 4,5 працэнта электраэнергіі. І выйсці на такія паказчыкі рэальна, паколькі ўсё тут прадумана і пралічана.

Мікола КОЛАСАЎ,
Кацярына ЧЫГІРОВА (фота).

Последние новости

Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024