Стараста Ганна Папкова карыстаецца аўтарытэтам як ў аднавяскоўцаў, так і у мясцовага кіраўніцтва (аудио)
Больш за 15 год старастай у Навабыхаускім сельскім выканаучым камітэце з’яўляецца Ганна Аляксандраўна Папкова.
За ёй замацаваныя вёскі Міхалёука, Істопкі, Малінаука і пасёлак Леніна. Стараста карыстаецца аўтарытэтам як ў аднавяскоўцаў, так і у мясцовага кіраўніцтва. Не гледзячы на тое, што Ганне Аляксандрауне ўжо пайшоў дзявяты дзясятак, яна займае актыўную жыццёвую пазіцыю, добрасумленна падыходзіць да любой даручанай ёй справы, імкнецца своечасова вырашаць праблемы і пытанні, з якімі да яе звяртаюцца аднавяскоўцы.
Стараста Ганна Папкова актыўна ўдзельнічае ў працы назіральнай камісіі па супрацьпажарнай бяспецы, вялікая ўвага ёю надаецца пытанням навядзення парадку на зямлі. Ганна Аляксандраўна цесна супрацоўнічае з сельскім выканаўчым камітэтам і іншымі службамі , якія ёй і дапамагаюць у рашэнні пытанняу, з якімі звяртаюцца жыхары вёсак.
Шмат гадоў Ганна Аляксандраўна аддала сельскай гаспадарцы, дзе яшчэ працавала і на заслужаным адпачынку. Усе нягоды сельскага жыцця ёй знаёмыя не па чутках. Цяпер яна жыве адна. Дапамагаюць і падтрымліваюць пляменнікі, якія часта яе наведваюць і клічуць да сябе ў горад. Пры сустрэчы з Ганнай Аляксандраўнай мы не выпусцілі магчымасці задаць ёй некалькі пытанняў:
[podcast]http://www.bykhov.by/wp-content/uploads/2014/10/1..mp3[/podcast]
Таццяна Чыркунова, радио «Вестник Быховщины»
фото:bykhov.by