Маладыя, але не раннія

Маладыя, але не раннія

Для маладога камбайнера з СВК “Абідавічы” Аляксея Сыцікава сёлетняе жніво сталася толькі другім у ягоным працоўным жыцці, але надта ўжо плённым. Разам са сваім напарнікам, камбайнерам Сяргеем Лемешавым, яны сталі пераможцамі раённага спаборніцтва сярод маладзёжных экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў і на раённым свяце “Дажынкі-2014” у аграгарадку Баркалабава ўдастоіліся Дыпломаў райвыканкама, грашовых прэмій.

imagesНапачатку кастрычніка давялося сустрэцца з перадавіком жніва ў гаспадарцы і пагутарыць пра ягоныя ўражанні ад паспяховай уборачнай кампаніі. Пабачылі мы Аляксея Сяргеевіча зранку за падрыхтоўкай камбайна да чарговага працоўнага дня на ўборцы кукурузы на зерне.

—Асабіста для мяне ўвесь уборачны перыяд ад пачатку скошвання азімага рапсу на насенне ў першай дэкадзе ліпеня да малацьбы апошніх гектараў у сярэдзіне жніўня аказаўся надта цяжкім, — расказвае субяседнік. — Атрымалася так, што мне, супрацоўніку пажарнага аварыйна-выратавальнага паста райаддзела па надзвычайных сітуацыях ў аграгарадку Палянінавічы, з-за спякотнага і сухога надвор’я, складанай пажарнай абстаноўкі не было магчымасці ўзяць водпуск на час жніва і давялося сумяшчаць абедзве работы. На справе гэта выгледзела так, што суткі я знаходзіўся на службе на пасту, наступныя двое сутак — за рулём камбайна.
Тут хачу падзякаваць свайму паплечніку па жніву Сяргею Лемешаву, які браў адпаведным чынам на сябе нагрузку, а таксама адзначыць надзейнасць нашага жалезнага “сябра”. Перад пачаткам уборачных работ мы самым належным ды добрасумленным чынам правялі яго тэхнічнае абслугоўванне, прафілактыку і рамонт, у тым ліку перагледзелі ды перабралі рухавік, іншыя вузлы і агрэгаты.

Старанныя хлопцы з СВК “Абідавічы” здолелі на ўборцы рапсу і збожжа пераўзысці тысячны рубеж намалотаў, апярэдзіўшы некаторых больш вопытных экіпажаў са сваёй і іншых гаспадарак раёна. Іхнімі паказчыкамі па выніках жніва-2014 сталі 1023 тоны намалочанага зерня збожжавых культур і 182,4 т насення рапсу.
Дружным дуэтам адпрацавалі  яны сёлета і на ўборцы кукурузы на зерне, дзе таксама дабіліся неблагіх вынікаў.

Мікалай Іваноў.
 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем