Дружна распачалі ўсе веснавыя палявыя работы механізатары УКСП “саўгас “Вараніно”

Дружна распачалі ўсе веснавыя палявыя работы  механізатары УКСП “саўгас “Вараніно”

Звычайна кажуць, што мінёры памыляюцца ў жыцці ўсяго адзін раз, а сіноптыкі ледзве не кожны дзень. І ў гэтым ёсць пэўная доля праўды. Толькі цяпер прагнозы гідраметэаралагічнай службы былі дакладнымі.

Пасля адносна халодных і слотных дзён ужо ў суботу засвяціла сонца ды прыгрэла настолькі, што ртутны слупок узняўся да 21-градуснай адзнакі. І першы пагодлівы дзень адразу скарысталі земляробы вышэй названай гаспадаркі, выехалі ў поле. У нядзелю ж яны працавалі на палетках у самых розных месцах.

На так званае кузькавіцкае поле прыехалі на трактарах МТЗ-1221 і МТЗ-3022 Уладзімір Фот з сынам Аляксеем (на здымку), каб узараць яго абаротнымі плугамі пад пшаніцу. Тут на ўсёй 65-гектарнай плошчы напярэдадні ўнеслі калійныя, фосфарныя ўгнаенні, азотныя ж рассеюць па ўзаранай глебе перад самай сяўбой.

IMG_1833

За вёскаю Малая Смаліца, па левы бок дарогі, на трактары МТЗ-1221 з чызельным культыватарам КЧ-51 шчыраваў Міхаіл Краўцоў, якога і сфатаграфаваў (на здымку) падчас кароткага перапынку, калі той вырашыў спыніцца, паглядзець на якасць сваёй работы, хаця тут толькі пабывала галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Інэса Поклад.

IMG_1831

—    Гэты палетак у 40 гектараў адзін з найбольш складаных, — кажа трактарыст. — Летась з-за вялікай гразкасці мы выехалі на яго толькі ў канцы красавіка, а сёлета зямля падсохла літаральна на вачах. Яна пераўвільготнена толькі перад хмызняком каля дарогі, ды і тое трактар пераадольвае тую мясціну без прабуксоўкі.

Пасля абеду тут будзе працаваць на МТЗ-1221 з чызелем Віктар Вербічаў.

Па другі бок дарогі, на ўзгорку, бачым энерганасычаны МТЗ-3022 у агрэгаце з сеялкаю АКПМ-6, за якою цягнецца… шлейф пылу. Магутны трактар са спаранымі заднімі коламі для павелічэння прахадзімасці на нізкіх месцах рухаецца да дарогі, якая вядзе на Ветранку. Там ужо чакаюць старшыня праўлення гаспадаркі Анатоль Тумакоў і яго намеснік па сельгасвытворчасці Мікалай Дваракоў. Мікалай Фёдаравіч знаходзіцца тут пастаянна, кантралюе якасць сяўбы, унясенне мінеральных тукаў перад ёю, а старшыня толькі пад’ехаў.

Каля дарогі стаіць аўтазагрузчык зерня Сяргея Кускова. Пасля таго, як ён засыпаў у бункер пасяўнога агрэгата амаль 2 тоны насення ячменю і механізатар Мікалай Іваноў пакінуў кабіну трактара, абодва кіраўнікі павялі з імі гамонку аб сельскагаспадарчых справах (на здымку), а праз некалькі хвілін пасяўная тэхніка зноў уключылася ў работу.

IMG_1826

Затое пад’ехаў на МТЗ-1221 з раскідвальнікам мінеральных угнаенняў Віктар Цубатаў (на здымку).

IMG_1828

Акрамя яго на гэтым палетку ўносіць у глебу вітаміны ўрадлівасці перад сяўбою Віктар Макаранка, які нядаўна паехаў у Быхаў за ўгнаеннямі.

Пасяўны агрэгат, дарэчы, будзе скарыстоўвацца ў дзве змены. Мікалая Іванова падменіць Сяргей Кускоў.

Вопытны, дбайны гаспадарнік АнатольТумакоў распавядае, што палявыя работы вядуцца ў комплексе і ўсюды.

За аграгарадком Смаліца на 100-гектарным полі грузіць арганіку на “Амкадоры” Аляксандр Баброў, а раскідваюць яе механізатары Аляксандр Васількоў, Валерый Якімаў і Валерый Кулажын. Тут плануецца пасеяць кукурузу на зерне. І яшчэ 50 гектараў у іншым месцы.

Усяго ж раннія каласавыя зоймуць 1250 гектараў, 289 гектараў — зернебабовыя культуры, 200  — бульба, 12 — гародніна, 540 гектараў — зноў кукуруза, але ўжо на корм жывёле. Але іх, акрамя каласавых, пасеюць пазней.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

СПОРТ

Министерство спорта и туризма информирует

4 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024