Павел Казюлька: Самы напружаны час, калі пачынаецца кашэнне траў і нарыхтоўка травяністых кармоў

Павел Казюлька: Самы напружаны час, калі пачынаецца кашэнне траў і нарыхтоўка травяністых кармоў

Праца на энерганасычаным трактары МТЗ-3022 сама сабою адразу падразумевае выкананне шматлікіх відаў складаных і адказных работ, с чым выдатна спраўляецца адзін з пераможцаў раённага спаборніцтва ў мінулагодняй корманарыхтоўчай кампаніі, механізатар СВК “Навабыхаўскі” Павел Казюлька.

DSCN8927

У добрым рытме працуе Павел Іванавіч амаль круглы год, бо ягоная тэхніка запатрабавана на самых розных участках сельгасвытворчасці. Узімку ён заняты на забеспячэнні ферм гаспадаркі травяністымі кармамі, кукурузным сіласам, дастаўкай мінеральных угнаенняў пад веснавую сяўбу, транспарціроўкай іншых відаў грузаў. Увесну настае чарга менавіта земляробскай працы, бо ўжо каторы год ён падчас вясенне-палявой кампаніі на сваім магутным трактары з высокапрадукцыйнымі абаротнымі плугамі ўзорвае і рыхтуе глебу для сяўбы.

—Але ўсё ж самы напружаны для мяне час настае тады, калі пачынаецца кашэнне траў і нарыхтоўка травяністых кармоў, — распавядае пра самы адказны перыяд ягонай працы перадавы механізатар. — Тут ужо ў пару да трактара далучаю корманарыхтоўчы камбайн УЭС-2-250, з якім і працую з мая і да канца кастрычніка. На пачатку кампаніі кашу травы і канюшыну на зялёны корм для жывёлы, а дзесьці на стыку мая і чэрвеня пачынаецца непасрэдна нарыхтоўка сенажу і сіласу.

Гэты сезон года з самымі кароткімі начамі дазваляе працаваць увесь 14-15-гадзінны светавы дзень, чым мы і скарыстоўваемся. Пад кіраўніцтвам вопытнага галоўнага агранома гаспадаркі Васіля Цікавенкі выбіраем падыходзячыя плошчы сенакосныя плошчы і ў тэхналагічным рэжыме разам з работнікамі, занятымі на адвозцы зялёнай масы, стараемся ў аптымальныя сціслыя тэрміны, бо ад гэтага наўпрост залежыць якасць кармоў, закласці сянаж альбо сілас на захаванне.

Доўжыцца самы прадуктыўны перыяд гэтай кампаніі каля месяца, і тут стараемся выкласціся поўнасцю. Знаходзім у стварэнні ўмоў для працы паразуменне з боку кіраўніцтва і спецыялістаў кааператыва, асабліва, што тычыцца арганізацыі харчавання, інфармацыйнага забеспячэння і г. д.

У перыяд паміж летняй і восеньскай корманарыхтоўчымі кампаніямі асноўным для мяне відам работ зноў жа становіцца ўзорванне глебы пасля летняга жніва пад сяўбу рапса і азімых збожжавых культур.

Шмат ды насычана даводзіцца папрацаваць падчас нарыхтоўкі кукурузы на сілас. Тады таксама яе ўборка доўжыцца некалькі тыдняў, бо, хоць тэхніка даволі высокапрадукцыйная, плошчы пад “царыцаю” палёў занятыя вялікія і падыходзяць яны па якасным паказчыкам для скошвання ў розныя тэрміны.

Позняй жа восенню, калі дазваляюць умовы надвор’я і агратэхнікі, звычайна займаюся падняццем зябліва пад ураджай будучага года.

Па выніках работ на нарыхтоўцы кармоў у мінулым годзе ў механізатара СВК “Навабыхаўскі” Паўла Казюлькі атрымаліся адны з самых высокіх паказчыкаў у раёне, у тым ліку ім нарыхтавана каля 4,5 тысяч тон сянажнай масы, звыш 7,1 тыс. тон кукурузнай масы на сілас, амаль 2,5 тыс. тон зялёнай масы на падкормку.

Даволі аптымістычныя погляды ў маладога механізатара і на арганізацыю свайго асабістага жыцця. Жыве ён з сям’ёю — жонкаю і 4-гадовым сынам — у добраўпарадкаваным доме, што пабудаваў яму калгас некалькі год таму назад. Плённая праца дазваляе атрымліваць неблагія заробкі і забяспечваць болей-меней годнае жыццё родным і блізкім.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
КУЛЬТУРА

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

29 апреля 2024