Аляксандр Жукаў не мае звычкі наракаць

Аляксандр Жукаў не мае звычкі наракаць

Пасля збожжаўборачнай кампаніі нарыхтоўка травяністых і іншых зялёных кармоў з’яўляецца, бадай, самым важным і адказным вытворчым працэсам у сельскай гаспадарцы, залогам паспяховага развіцця яе жывёлагадоўчай галіны. Пачынаецца яна яшчэ напачатку чэрвеня і доўжыцца з перапынкамі звычайна да канца кастрычніка.

DSCN8782У вадзіцеля СВК “Валадарскі” Аляксандра Жукава (на здымку) колькі год запар яна яшчэ болей працяглая і праходзіць без аніякіх перапынкаў, акрамя, канешне, зімовага перыяду.

—На зялёную падкормку жывёле падкошваць травы ці канюшыну мы пачынаем дзесьці ў сярэдзіне мая, — распавядае Аляксандр Віктаравіч. — Каб своечасова і ў поўным аб’ёме забяспечыць свежымі кармамі пагалоўе жывёлы на Няражскім малочна-таварным комплексе, Ямніцкай і Валадарскай МТФ мне і маім паплечнікам, камбайнерам кормаўборачных камбайнаў Юнусу Хабібуліну і Мікалаю Шадькову вяснова-летнім сезонам доводзіцца падымацца дзесьці каля пятай гадзіны раніцы ды ўжо пэўна праз гадзіну працаваць на палетку.

Асноўнаю маёю задачаю з’яўляецца дастаўка на сваім вялікагрузным аўтамабілі МАЗ-5551 з прычэпам зялёных кармоў на фермы, дзе яны ўжо кормараздатчыкам “Гаспадар” размяркоўваюцца па жывёлагадоўчых памяшканнях. Так завіхаюся прыкладна да абеду, а потым ужо займаюся іншымі, самымі рознымі работамі па транспартыроўцы грузаў.

У самыя адказныя перыяды корманарыхтоўкі актыўна падключаюся да адвозкі зялёнай масы ад камбайнаў і закладкі яе ў траншэі. Гэта тычыцца нарыхтоўкі травяністых кармоў улетку ды, асабліва, кукурузнага сіласу ўвосень.

На ўсіх гэтых работах Аляксандр Жукаў па выніках мінулага года дасягнуў высокіх паказчыкаў. Так, ён перавёз звыш 12,5 тысяч тон зялёнай падкормкі, адвёз ад камбайнаў каля 4,4 тыс. тон сіласнай масы, даставіў з сенакосаў 112 т сена. Гэтыя дасягненні далі яму магчымасць стаць адным з пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па нарыхтоўцы травяністых кармоў заняць другое месца і ўдастоіцца Ганаровага дыплома Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь з грашовай прэміяй.

—Я не маю звычкі наракаць на сваю нялёгкую сялянскую працу, якою займаюся ўжо каля двух дзесяцігоддзяў, як гэта робяць некаторыя іншыя, — кажа ў заключэнне нашай размовы перадавік сельгасвытворчасці. — Тым болей, не люблю, так бы мовіць, скардзіцца наконт заробкаў. Па вялікаму рахунку, мы іх зарабляем такія, як шмат ці няшмат, якасна ці дрэнна працуем.

Калі я, да прыкладу, хочу няблага зарабляць, то і кручуся адпаведным чынам. Нават цяпер, узімку, калі вадзіцельскай справы ў гаспадарцы мала, падрабляю качагарам на комплексе. Таму і пэўны дастатак маецца ў маёй сям’і.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Размеры государственной адресной социальной помощи вырастут в Беларуси с 1 мая

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Безработица в Беларуси упала до рекордного минимума: что это значит для зарплат

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

С 1 июня изменятся правила обслуживания банковских платежных карточек

27 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как научить подростка защищать свои границы и оставаться в безопасности?

27 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Польская демография окончательно перешла в режим энергосбережения

27 апреля 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

МВД: за сутки заблокированы десятки счетов телефонных мошенников

27 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем