Над палеткамі СВК “Абідавічы” прайшоў доўгачаканы спорны дождж і настрой у хлебаробаў прыкметна палепшыўся

Над палеткамі СВК “Абідавічы” прайшоў доўгачаканы спорны дождж і настрой у хлебаробаў прыкметна палепшыўся

Над палеткамі СВК “Абідавічы” прайшоў доўгачаканы спорны дождж і настрой у хлебаробаў прыкметна палепшыўся, бо вільгаць цяпер вельмі патрэбна культурным раслінам, травастою на пашы.

Вось ужо колькі гадоў запар названы сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў з’яўляецца элітгасам па вырошчванню перспектыўных гатункаў бульбы, рэалізацыі яе гаспадаркам раёна і вобласці, якія маюць у ёй патрэбу. Прададзена ўжо 150 тон насенных клубняў, падрыхтавана да адпраўкі яшчэ 50 тон іх.
Тым часам завяршаецца пасадка бульбы, якая сёлета зойме 130 гектараў. Разам са старшынёю праўлення СВК Сяргеем Лапуновым наведваем палетак, дзе працуе тэхніка. На трактары МТЗ-82 рыхтуе глебу механізатар Аляксандр Арцёменка. На такім жа трактары ў агрэгаце з КУНам засыпае насенне ў вялікагрузныя МАЗы Анатоль Салохаў, а вадзіцелі гэтых машын Петр Ляпейка і Леанід Сазураў раз-пораз падвозяць яго да бульбасаджалкі. Ды перш чым пасадзіць клубні, глеба запраўляецца ўгнаеннямі, якія ўносіць на трактары МТЗ-82 заагрэгатаваным з МТТ-4У Віталь Капорыкаў.

IMG_0782

Непасрэдна пасадкаю клубняў займаецца на трактары МТЗ-82 з бульбасаджалкаю механізатар Аляксандр Чарняцоў, а дапамагаюць яму двое рабочых. Іхняя норма выпрацоўкі складае 6-7 гектараў за светлавы дзень.

Праз тры дні пасля таго, як насенныя клубні лягуць у нарэзаныя раней барозны, на поле прыязджае механізатар Міхась Селіванаў, чый МТЗ-82 заагрэгатаваны з грэбнеўтваральнікам замежнай вытворчасці, які, калі можна так сказаць, акучвае барозны з насеннем. За ім утвараюцца такія роўныя, прыгожыя грэбні — барозны, на якія прыемна глядзець. А будзе яшчэ прыемней, калі з’явяцца дружныя, раўнамерныя ўсходы. Тады іх будзе апрацоўваць ад каларадскіх жукоў, іншых шкоднікаў механізатар Васіль Ганчароў. Але гэта ў бліжайшай перспектыве. Пакуль жа сейбіты стараюцца якасна і хутчэй завяршыць пасадку бульбы, каб атрымаць потым з кожнага гектара ў сярэднім 250 цэнтнераў клубняў самых розных гатункаў.

Сяргей Яўгенавіч назваў мне ранні гатунак “Моллі”, сярэдняспелыя “Рагнеда” і “Лілея”. Іх сёлета закупілі па 10 тонн кожнага ў абласной сельскагаспадарчай даследнай станцыі.

Насенне сярэдняспелых гатункаў  “Карола”, “Зарніца”, “Дэльфін” сваё, якаснае, добра перанесла сёлетнюю марозную зіму. Яно таксама дасць добры ўраджай.

Мікола ВАЛОДЗІН.  

Последние новости

ГЛАВНОЕ

На понедельник, 27 апреля, объявлен оранжевый уровень опасности

27 апреля 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Гороскоп на 27 апреля

27 апреля 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Сегодня Быховщина отметила сороковую годовщину со дня аварии на Чернобыльской АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Прием документов на бюджетные места в вузах пройдет 12-17 июля

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси скорректирован перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем