Паштовая сувязь: Цэніць народ

Паштовая сувязь: Цэніць народ

Набліжаўся вечар. Працоўны дзень скончыўся і можна зачыняць установу, спакойна ісці да хаты, але начальнік Дунайкоўскага аддзялення сувязі Ірына Калеева не спяшалася. Ды і куды спяшацца, калі паўсюдна снег, а з астатнімі справамі ўправіцца яшчэ паспее. Да таго ж, Валянціна Маскалёва, якая цяпер выконвае абавязкі старшыні Ямніцкага сельвыканкама, папрасіла затрымацца. Вось і чакае.

Чакаць давялося нядоўга, а размова наша пайшла ў звычайным жыццёвым русле, нетаропка. Ад Ірыны Мікалаеўны адразу даведаліся, што ў зону яе паштовага абслугоўвання, акрамя Дунайка, уваходзяць вёскі Хамічы, Вязьма, Праточнае, Уюн, Гамарня, Клятное. Паштальёны ёсць толькі ў Дунайку, Вязьме. Астатнія ж сельскія населеныя пункты абслугоўвае так званая пошта на колах. Гэты спецыяльны аўтамабіль раённага вузла паштовай сувязі па графіку дастаўляе па прызначэнню ўсю неабходную вясковаму люду паштовую карэспандэнцыю.

Толькі гэта зусім не азначае, што жыхары рэдка наведваюць паштовае аддзяленне. Наведвальнікаў багата кожны працоўны дзень, бо тут можна купіць многае, што ёсць і ў сельмазе, які месціцца побач, але ў сельмазе такі тавар некалькі даражэйшы па цане. Няхай сабе даражэй і не на многа, але за месяц эканомія відавочная. Гэтым і карыстаюцца вяскоўцы.

Апошнім часам яны сталі адпраўляць пакрысе пасылкі. Нямнога, праўда, усяго 2-3 на працягу месяца, але раней не было і гэтага.

—    А куды адпраўляюць? — цікаўлюся.

—    У гарады, вядома, — пачуў адказ, — але толькі ў межах Беларусі.

—    За мяжу хіба не адпраўляюць зусім?

—    Адпраўляюць. Толькі вельмі мала, 1-2 пасылкі за год, бо няма туды каму пасылаць.

Начальнік аддзялення распавядае аб падпісцы на перыядычныя выданні, аб рэнтабельнасці мясцовай пошты, бо па гэтаму паказчыку яна ў лідарах спаборніцтва сярод сельскіх паштовых аддзяленняў, дасягнула за мінулы год 70 працэнтаў.

Найбольш чытаемая газета ў вяскоўцаў — раённы “Маяк Прыдняпроўя”. Яго атрымліваюць болей 110 жыхароў, а іх усіх каля 580. Другая чытаемая газета — рэспубліканская “СБ. Беларусь сегодня” ці, як кажуць старыя людзі, “Советская Белоруссия”.

Ірына Калеева  загадвае аддзяленнем ужо 14 гадоў, працуе ў цесным кантакце з мясцоваю ўладаю, кіраўніцтвам раённага вузла паштовай сувязі. Таму і праца спорыцца. Людзі на Ірыну Мікалаеўну не крыўдзяцца таксама, бо па характару яна чалавек камунікабельны, актыўны, з пачуццём гумару. А гэтыя якасці народ заўсёды цэніць.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024