Паспяховае звяно

Паспяховае  звяно

Каб работнік на якой-небудзь вытворчасці, у галіне сацыяльнай сферы ці ў творчай дзейнасці дасягнуў пэўных поспехаў, патрэбна спалучэнне шматлікіх абставін і акалічнасцяў як суб’ектыўнага, так і аб’ектыўнага характару. Першае вызначаецца ў асноўным працоўнымі якасцямі асобы, другое — умовамі, што створаны для рэалізацыі здольнасцяў работніка, уключаючы меры матэрыяльнага і маральнага заахвочвання.

Першыя ж хвіліны маёй размовы з аператарам па вырошчванню цялят малочна-таварнай фермы “Залатва-1” СК “Дуброва” Наталляй Лаўрэнавай (на здымку) паказалі, што такога кшталту плённае ўзаемадзеянне асабістага і вытворчага якраз і мае месца ў дадзеным выпадку. Яна з ахвотаю і нават гонарам расказвала пра сваю працу, асаблівасці падыходаў да тэхналогіі вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы, адносіны кіраўніцтва фермы і сельгаспрадпрыемства да жывёлаводаў і ацэнкі іхняй працы.

—Трэба адразу ўлічыць тое, — звяртае маю ўвагу Наталля Валер’еўна, — што вырошчваем мы цялят у памяшканнях пабудовы, пэўна, 50-гадавой даўніны, дзе цяжка ў поўнай меры скарыстаць перавагі механізацыі, а даводзіцца нямала працаваць і ўручную. Гэта, мабыць, самы значны пакуль недахоп у арганізацыі працы цялятніц, які з правядзеннем далейшай рэканструкцыі фермы, як гэта ўжо адбылося на ўчастку малочнай вытворчасці, будзе, спадзяёмся, ліквідаваны.

У астатнім належныя ўмовы для высокапрадукцыйнай працы створаны. Гэта тычыцца, у першую чаргу, забеспячэння пагалоўя цялят кармамі. Спецыфікі тут шмат, бо забіраем мы цялят на вырошчванне з 20-дзённага ўзросту, якіх кормім да двух месяцаў цэльным малаком. Потым ужо ў рацыён уключаюцца спачатку замяняльнікі цэльнага малака, далей — спецыяльныя прамысловыя канцэнтраты, камбікармы ўласнай вытворчасці, сена, сянаж. Абавязковымі і важнымі момантамі догляду за цялятамі з’яўляюцца трохразавае іх паенне цёплаю вадою і пастаяннае падсціланне месцаў утрымання сухою саломаю.
Усю тэхналогію вырошчвання маладняку стараюся выконваць у поўным аб’ёме і ў неабходныя тэрміны, чым, лічу, і дабіваюся пэўных пазітыўных вынікаў у працы.

А што яны добрыя, калі ні сказаць лепей, пацвердзіла лічбамі загадчыца фермы Соф’я Радзіёнава, якая ўдзельнічала ў размове. Па выніках мінулага года аператар па вырошчванню цялят Наталля Лаўрэнава атрымала сярэднясутачную прывагу ў 891 грам пры стапрацэнтнай захаванасці маладняку. Спачатку гэтага года прывага складае каля 1300 грамаў.

Важным вынікам высокапрадукцыйнай працы перадавой цялятніцы з’яўляецца тое, што маладыя цялушачкі 6-месячнага ўзросту пастаўляюцца на далейшае дарошчванне на ферму ў вёску Галееўка ў добрым фізіялагічным стане і належных вагавых кандыцыях. Гэта, у сваю чаргу, становіцца пэўным гарантам атрымання на выхадзе паўнавартаснай прадукцыйнай цялушкі, якая  зноўку ж увядзецца ў дойны статак Залатвянскай фермы, каб даваць прадукцыю — малако і цялят. Так замыкаецца тэхналагічны ланцужок, дзе важнае кожнае звяно.

Паказчыкі працы Наталлі Лаўрэнавай сталіся лепшымі сярод аператараў па вырошчванню цялят раёна па выніках работы за 2012 год і яна будзе дэлегатам сённяшняга злёту перадавікоў народнай гаспадаркі Быхаўшчыны.

Мікалай Ахрыменя

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Сегодня Быховщина отметила сороковую годовщину со дня аварии на Чернобыльской АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Прием документов на бюджетные места в вузах пройдет 12-17 июля

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси скорректирован перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Беларуси продолжается конкурс «#КиберПраво: твой щит в Сети»

25 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко продолжает большую командировку – теперь в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем