ТЕМЫ

Асабістыя падворкі: На ўсе справы майстар

Такой вялікай, асабістай падсобнай гаспадаркі, як у жыхара вёскі Вараніно Віктара Салабуты, яшчэ трэба пашукаць. Мяркуйце самі. На сённяшні дзень ён разам з жонкаю Святланай Александраўнай трымае восем кароў, трох цялят трох свіней, мае пчальнік на 24 пчаласям’і, разводзіць шматлікую хатнюю птушку і гэтак далей.

—    Каб даглядаць за ўсім гэтым, трэба круціцца з самага ранку да позняга вечара, — расказвае Віктар Сяргеевіч. — Улетку наш з жонкаю працоўны дзень пачынаецца ніяк не пазней пятай гадзіны раніцы. Трэба ж спачатку падаіць свой малочны статак. Уручную тут ніяк нельга было б управіцца, але дапамагае малая аўтаматызацыя — партатыўная электрычная даільная ўстаноўка гомельскай вытворчасці. Патрэбна яшчэ ж накарміць кароў, цялят і іншую жыўнасць.

А далей пачынаецца ўжо праца ў якасці малаказборшчыка УКСП “Саўгас “Вараніно” ў вёсцы Вараніно, дзе ў статку 43 каровы. І каб сабраць за кароткі ранішні час ад усіх прыватных гаспадароў малако, трэба добра папрацаваць. Тут жа амаль усё робіцца ўручную, механізавана, можна сказаць, толькі транспарціроўка малочных бідонаў, ды і тое з дапамогаю каня і калёсаў. За месяц у летні перыяд я збіраю 17-18 тон малака, таму за дзень яго даводзіцца перацягаць на руках не адну сотню кілаграмаў.
Але гэта, бадай, не самае цяжкае і ў маёй працы. У нас, прыватных гаспадароў, складваецца ўражанне, што прадукцыя наша нікому не патрэбная. Гэта тычыцца арганізацыі збора малака, дзе малаказборшчыку даводзіцца працаваць, лічы, сам на сам з усімі ўзнікаючы праблемамі, пачынаючы з тэхнічнага яго забеспячэння, матэрыяльнага заахвочвання працы і заканчваючы вызначэннем якасці малака і, адпаведна, аплатай за прадукцыю. На ўсё гэта ў нашага сельгаспрадпрыемства звычайным чынам, што часткова можна і зразумець, не хапае грошай ці адпаведнага абсталявання альбо рэактываў, а, можа, калі, што асабліва крыўдна, і жадання некаторых зацікаўленых службовых асобаў. Даводзіцца дзеля асабістых і грамадскіх інтарэсаў падключаць да вырашэння праблемаў мясцовую выканаўчую ўладу, адпаведныя раённыя структуры.

—    На ўтрыманне каня, у належным стане малочнай тары, улік зборнага малака ды на іншыя, звязаныя з асноўнаю працаю моманты, патрабуецца шмат часу, — працягвае ўжо ў болей спакойным тоне расповяд субяседнік, — таму для догляду за сваёй прыватнай гаспадаркай яго даводзіцца, літаральна, выкройваць. Самае галоўнае тут — забеспячэнне вялікага пагалоўя жыўнасці кармамі. Па-першае, за свае восем кароў трэба дзесьці кожныя паўтары месяца адпасвіць восем дзён агульны статак.

Па-другое, не абыйсціся без вырошчвання кармоў на ўласных зямельных участках. Сеем і збіраем шмат пшаніцы, бульбы, кармавых буракоў, кабачкоў. Па-трэцяе, значным папаўненнем фуражных запасаў з’яўляецца таксама выдзяленне гаспадаркаю на платнай аснове сена за здадзеную ёй прадукцыю падворка, пакупка збожжа ў прыватнікаў.

Ладныя кавалкі часу забіраюць самі працэсы кармлення жывёлы, а таксама догляд за пчоламі. І ўсё гэта без аніякіх перапынкаў на выхадныя ці святочныя дні.

Істотнай падмогай для сям’і Салабута ў арганізацыі вядзення хатняй гаспадаркі з’ўляецца тое, што абое яны маюць спецыяльнасці ветырынарных урачоў і справу сваю стараюцца рабіць на навуковай аснове. Гэта тычыцца рацыёнаў кармлення, прафілактыкі захворванняў і лячэння жывёлы.

Як гэта ні дзіўна, але ў гэтых сельскіх працаўнікоў яшчэ хапае высілкаў ды фантазіі на добраўпарадкаванне ды ўладкаванне свайго прысядзібнага ўчастка.Ён адмыслова агароджаны, на ім “разбіты” газоны, кветнікі, растуць дэкаратыўныя расліны, экзатычныя дрэвы кшталту туі, хакуры і іншых. Нядаўна гаспадары прыдбалі і ўстанавілі сучасную цяпліцу з поліўрытану, каб на невялікім участку, бо зямлі вакол хаты зусім мала, вырошчваць гарантавана добрыя ўраджаі рознай агародніны.
Як кажуць у народзе, завостраны належным чынам рукі ў Віктара Салабуты і на іншыя гаспадарчыя справы, што тычыцца, да прыкладу, работы з дрэвам, металам ці арганізацыі будоўлі альбо рамонту.

Для гэтага маецца адпаведнае абсталяванне, інструменты ды, мабыць, галоўнае — жаданне працаваць і ствараць.

Мікалай Іваноў.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Skype прекращает работу 5 мая

2 мая 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо

2 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Связь между депрессией и сном

2 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Круглый стол «Нет жестокости и насилию в мире детства» прошел в средней школе №3 г.Быхова

2 мая 2025
Читать новость
СПОРТ

Соболенко в четвертый раз сыграет в финале турнира WTA-1000 в Мадриде

2 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

ООН готовит масштабную реформу из-за сокращения финансирования

2 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем