Прафесар Міхаіл Цікоцкі адзначыў 90-гадовы юбілей

Выдатны беларускі мовазнавец і журналіст, доктар філалагічных навук Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі — чалавек рускі па паходжанні, але беларус — па духу.

Міхаіл Цікоцкі. Фота Анатоля Клешчука

Аднойчы ўдакладніла ў прафесара: вашы карані ў Пецярбургу? Ён адказаў досыць рэзка: «Гэта няважна! Хоць карані мае сапраўды расійскія, душой я беларус. І словам — беларус!» Невыпадкова ўсё жыццё ён вывучае сугучнасць слоў жывых сваёй РОДНАЙ беларускай мовы.

Ён нарадзіўся ў сям’і Яўгена Карлавіча Цікоцкага — вядомага кампазітара, народнага артыста СССР, аднаго з заснавальнікаў прафесійнай музычнай творчасці ў Беларусі. Па бацькавым шляху не пайшоў, бо з дзяцінства была велізарная цікавасць да слова, яшчэ хлапчуком пісаў вершы і нават паэмы.

Ён скончыў школу ў 1941 годзе, на 22 чэрвеня быў прызначаны выпускны баль. Але… свой «чорны баль» распачала вайна. Два гады — у акупацыі. У 1943-м удалося звязацца з партызанамі: Любанскі раён, востраў Зыслаў. Потым на самалёце сям’ю вядомага кампазітара Цікоцкага пераправілі ў Маскву. Адтуль пайшоў на фронт. Ваяваў на 1-м, 2-м і 3-м Беларускіх франтах. Дайшоў да Кёнігсберга. Быў паранены… Сярод шматлікіх узнагарод самыя дарагія — два медалі «За адвагу». Узнагароды гэтыя даваліся толькі за баявыя дзеянні…

Пасля вайны паступіў на аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Вучыўся і паралельна працаваў у газеце «Савецкі селянін», потым у «Калгаснай праўдзе», супрацоўнічаў з «Вожыкам».

Міхаіл Цікоцкі — у ліку заснавальнікаў школы беларускай стылістыкі, аўтар прац па вывучэнні мовы нашых класікаў — Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, М. Лужаніна, У. Караткевіча, І. Мележа… Грунтоўна займаўся стылістыкай публіцыстычных жанраў.

Больш як паўвека прафесар Міхаіл Цікоцкі выкладаў на факультэце журналістыкі БДУ. Не адно пакаленне журналістаў з удзячнасцю ўспамінае яго ўнікальныя моўныя ўрокі.

Міхаіл Яўгенавіч Цікоцкі ўзнагароджаны знакам «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Днямі гэтую ганаровую ўзнагароду прафесару ўручылі дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік і загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Віктар Іўчанкаў.

23 лютага ў Інстытуце журналістыкі пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жыццём і словам прысягаючы…», прысвечаная 90-годдзю доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Яўгенавіча Цікоцкага.

 

Таццяна Падаляк, Звязда

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Сегодня Быховщина отметила сороковую годовщину со дня аварии на Чернобыльской АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Прием документов на бюджетные места в вузах пройдет 12-17 июля

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси скорректирован перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Беларуси продолжается конкурс «#КиберПраво: твой щит в Сети»

25 апреля 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко продолжает большую командировку – теперь в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем