Пётр Немцаў: У гэтым накірунку ёсць пэўныя поспехі, бо ў СВК працуе шэраг маладых спецыялістаў

Праўленне СВК «Следзюкі» сістэмна працуе па прыцягненню на працу ў гаспадарку маладых кадраў. Старшыня праўлення гаспадаркі Пётр Немцаў з задавальненнем адзначыў, што ў гэтым накірунку ёсць пэўныя поспехі, бо ў СВК працуе шэраг маладых спецыялістаў. У іх ліку і выпускніца Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, заатэхнік жывёлагадоўчага комплексу Яўгенія Дзёмінская (на здымку). Дзяўчына праходзіла ранней вытворчую практыку ў гаспадарцы і па запыту праўлення кааператыва каледж накіраваў яе як маладога спецыяліста працаваць у родную вёску Следзюкі.

Выпускніца цяпер паспяхова займаецца сваімі абавязкамі на комплексе. А пагалоўя там нямала —  3137 галоў цялят, якіх даглядаюць дзевяць аператараў першага перыяду. Вось малады спецыяліст каантралюе іх работу, каб маленькія цяляткі атрымлівалі выдзеленую норму корму. Маладняк прыбаўляе ў суткі ў сярэднім па 600 грамаў, што з’яўляецца добрым паказчыкам не толькі на жывёлагоўчым  комплексе, але і ва ўсёй гаспадарцы.

Таццяна Яўсеева

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Игорь Сергеев:стабильный экономический рост – залог повышения благосостояния граждан

3 ноября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Историческая башня обрушилась в центре Рима

3 ноября 2025
Читать новость
В МИРЕ

В ХДС хотят лишить украинских беженцев особого статуса в Германии

3 ноября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Памятник Змитроку Бядуле открыли на Восточном кладбище в Минске

3 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховчанка Екатерина Ткаченко приняла участие в открытом Кубке Республики Беларусь по бодибилдингу и фитнесу

3 ноября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Беларусь и Казахстан углубят сотрудничество в сфере биржевой торговли импортозамещающими товарами

3 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем