Дырэктар вытворчай фірмы “БАРРО” Васіль Баранчук па сваім падыходзе да справы і жыццёвай філасофіі апярэджвае час

фото: bobruisk.ru

Фірма “БАРРО” — значная фігура на прамысловай карце Бабруйска. Яе кіраўнік Васіль Баранчук станавіўся лепшым у сферы бізнесу і прадпрымальніцтва, а фірма — пераможцай гарадскога і абласнога  спаборніцтваў. Але, калі б яшчэ паўтара дзесятка гадоў таму Васілю Анатольевічу сказалі, што ён будзе  дырэктарам, не паверыў бы. Ён, падпалкоўнік, дырэктар прадпрыемтсва папраўленчай калоніі, мог вышэй узняцца па службой лесвіцы. Але адбылося па-іншаму: падаў рапарт аб звальненні з органаў МУС, узяўся рэалізоўваць спружынныя блокі, матрацы, якія вырабляліся на прадпрыемствах Бабруйска, Светлагорска. Потым вырашыў разам са сваімі памочнікамі закупіць станок па навіванні спружын і самім вырабляць спружынныя блокі. Адкрылі малое прадпрыемтсва “Пралеска”. Пасля таго, як павялічыўся аб’ём прадукцыі, задумаліся аб выпуску матрацаў. Закупілі пустуючыя памяшканні адной з будаўнічых арганізацый, паставілі абсталяванне, інвентар, набылі некалькі аўтамашын. Пасля абжылі яшчэ адну будыніну. Да спраў падключыўся стрыечны брат Васіля Анатольевіча Андрэй, які пражывае ў Маскве. Фірму перайменавалі ў “БАРРО”.

ІДЭЯ, ЯШЧЭ ІДЭЯ!
Разам з матрацамі пачалі выпускаць артапедычныя асновы пад іх, шыць падушкі, пасцельныя рэчы, чахлы для матрацаў.
Баранчук ажыццявіў яшчэ адну задумку — пачаў выпускаць лыжкі на аснове натуральных сыравінных матэрыялаў высокай якасці. Яшчэ адна ініцыятыва дырэктара — цеплапанелі на аснове клінкернай пліткі. Мнагапрофільнасць прадпрыемства дазваляе бязбоезна “веславаць” па бязмежнай вытворчай прасторы, вытрымліваць усялякія штормы і буры.
А яшчэ Васіль Анатольевіч плануе здабываць артазіянскую ваду, якая пойдзе як на ўласныя патрэбы для буфета-сталоўкі і новага лазневага комплексу, так і на рэалізацыю бліжэйшым прадпрыемтсвам і арганізацыям. Пачнеш размаўляць з Баранчуком — у яго тысяча і адна задумка.

ЖЫЦЦЁВАЯ ФІЛАСОФІЯ
“БАРРО” сёння на ўздыме. Здаецца, крызісы, фінансавая нестабільнасць ёй хоць бы што. Можа, збавіць хаду? Баранчук і думкі такой не дапускае, прасоўвае наперад вытворчасць, поўны творчых пошукаў. У яго працуе больш за чатыры сотні чалавек. “Люблю, калі людзі, ідучы на працу, ці з яе, усміхаюцца, гэта для мяне — найвялікшае задавальненне, — кажа Васіль Анатольевіч. — Хаця бывае ўсялякае, пад кожнага не падладзішся…”
Ніколі не зняважыць, а калі і даводзіцца размаўляць на “высокіх танах”, то абавязкова папросіць у свайго суразмоўцы прабачэння. Высокая яго рэпутацыя як у калектыве, так і ў сваіх калег, ва ўласных структурах.

Двойчы дырэктар…
Васіль Анатольевіч займаецца адраджэннем праваслаўных храмаў, іншых духоўных устаноў, за што адзначаны ордэнам Іаана Кармянскага, медалём Еўфрасінні Полацкай. У праекце па стварэнні філіяла гарадской гімназіі з праваслаўным ухілам Васіль Анатольевіч прыняў самы зацікаўлены удзел. Давялося, па сутнасці, вяртаць да жыцця двухпавярховую будыніну, якая была выдзелена, наладжваць работу ўстановы: падбіраць кадры,арганізоўваць навучальна-выхаваўчы працэс. Баранчуку, які прызначаны дырэктарам, давялося патраціць нямала сіл. Ужо адбыўся першы выпуск школы, папулярнасць яе узрастае. Тут спадзяюцца, што неўзабаве яна ператворыцца ў праваслаўную гімназію.

З ЯКОЙ ЗЛЕПЛЕНЫ “ГЛІНЫ”?
Бацькі Баранчука, пра якіх, праўда, даводзіцца казаць у мінулым часе, звычайныя сельскія жыхары з вёскі Следзюкі Быхаўскага раёна. Сям’я была шматдзетная. Васіль змалку зведаў нялёгкай працы, быў, як зазначалі вяскоўцы, старанным, годным хлопцам. Да вучобы здатны. Атрымаўшы трывалыя веды ў школе,паступпіў у Магілеўскі машынабудаўнічы інстытут. Выйшаў з яго інжынер па адукацыі. Аднак так атрымалася, што працаваць пачаў у сістэме папраўленчых устаноў.Паспрабаваў сябе ў яе кіраўніцкіх структурах, затым быў галоўным інжынерам дзіцячай калоніі ў Бабруйску, дырэктарам прдпрыемства дорослай калоніі. Да гэтага часу займеў яшчэ юрыдычную адукацыю, скончыўшы вышэйшую вучэбную ўстанову МУС СССР. Васіль Анатольевіч мае цудоўную фізічную падрыхтоўку, абараняў гонар вобласці, свайго міністэрства па лыжных гонках, між іншым майстар спорту па лыжах. Аднак жа на першае месца заўжды ставіў сям’ю, дзяцей, усё ў яго атрымлівалася так, як хацеў.

АДЧУВАННЕ РАДЗІМЫ
Герой нашага аповеду з тых, хто слыхам заўжды на сваю радзіму. Часта бывае на Быхаўшчыне, у родных Следзюках. Бачыў, з якім хваляваннем, душэўным трымценнем едзе сюда, як любіць сустракацца з землякамі! І абавязкова спытае: можа, якая дапамога патрэбна? Зацікаўлены ўдзел у лёсах іншых людзей — адна з яго характэрных рыс.
Дык вось надумаў Васіль Анатольевіч узвесці у Следзюках царкву. “Хай, казаў, — мае землякі далучаюцца дя слова Боскага, веры праваслаўнай, тых традыцый, якія былі закладзены раней. Гэта ім будзе толькі на карысць”. Ужо вызначыліся з месцам, надаўна устанавілі паклонны крыж, а неўзабаве пачнецца само будаўніцтва. Стрыечны брат Андрэй, як заўжды, падставіць плячо. Храм будзе адным з самых прыгожых: з сібірскай лістоўніцы, трохкупалавы, амаль паўтара дзесятка метраў вышынёй.
А за гэтым праектам, перекананы, будзе наступны, новыя планы, задумы. Радзіма для Баранчука не на адзін дзень і не на два — яна назаўсёды.

Мікалай Давідовіч,
член саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь,

cпецыяльна для газеты “МП”.

P.S. пакуль гэты матэрыл рыхтаваўся да другу, стала вядома, што Васіль Баранчук вылучаны на суісканне прэміі  Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года-2011”.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Как хранить яйца до и после Пасхи: полезные советы

3 мая 2024
В МИРЕ

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Белстат подсчитал, во что обойдется белорусам приготовление пасхального кулича

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине пройдет специальная программа «Детство без насилия»

3 мая 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Китай запустил лунный зонд “Чанъэ-6” для сбора образцов грунта с обратной стороны Луны

3 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Карточки некоторых банков могут не работать в ночь на 4 мая

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Развитие регионов как важный элемент стабильности. Акценты рабочей поездки Александра Лукашенко на юго-восток Могилевщины

3 мая 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
ГЛАВНОЕ

Выходные – в режиме усиления

3 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

На Солнце произошла очень мощная вспышка

3 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

3 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024