Кабачковы ўраджай

Вырошчваннем кабачкоў у аграгарадку Смаліца займаюцца ледзь не ўсе працалюбівыя жыхары. Плантацыі гэтай культуры пачынаюцца з правага боку дарогі на ўездзе ў яго, а таксама з правага боку на выездзе ў напрамку Дабужы. Старшыня мясцовага сельскага Савета дэпутатаў Ніна Клімянкова кажа, што гэтым людзі займаюцца далёка непершы год і даволі паспяхова. Тлькі сям’я Падголіных рэалізавала Быхаўскаму кансервава-агароднінасушыльнаму заводу ажно 58 тон важкіх кабачкоў. Ёсць і яшчэ агароднінаводы, якія прадалі па 40 і болей тон патрэбнай пераапрацоўчаму прадпрыемству сыравіны.
Едзем да сям’і Падголіных. Гаспадыня Людміла Фёдараўна працуе ў сталоўцы на машынным двары, а яе муж Мікалай Канстанцінавіч шчыруе непадалёку машыністам зернесушыльнага комплекса. Увогуле ён робіць вадзіцелем у лясніцтве, ды на час жніва спатрэбіла папрацаваць тут, на збожжатаку. Вось і займаецца зернем новага ўраджаю.
Мае бацькі пераехалі сюды з Магілёва, калі мне было ўсяго тры гады, — узгадвае жанчына, — паколькі самі яны з суседняй вёскі Боўкі. Вось і пацягнула іх назад, у родныя мясціны. Тут засталася і я. Скончыла школу, Магілёўскае педагагічнае вучылішча, у школу вярнулася, цяперака вось кармлю хлебаробаў. Сагітавала сюды Ніна Васільеўна, калі яшчэ ўзначальвала не сельскі Савет, а бухгалтэрыю гаспадаркі. А развіццём свайго ўласнага падворка занялася адразу, як стварыла сям’ю. З таго часу годна яго і вядзём.
Сёння Падголіны маюць дзвюх кароў, сем парсюкоў, цялятак, тры дзясяткі курэй. Так што на стале, лічы, усё сваё. У сельмаг бегаць не трэба.
Кабачкамі заняліся гадоў пяць таму. Летась яны займалі 0,6 гектара, адкуль сабралі недзе 30 тон ураджаю, а сёлета з гектарнай плошчы — 58 тон. Кабачковы палетак не цэльны. Ягоныя соткі знаходзяцца ў пяці месцах, што стварае пэўную нязручнасць, але па-іншаму не выходзіць.
Насенне названай культуры куплялі самі, самі яго садзілі ў падрыхтаваную гаспадаром глебу, самі потым і даглядалі.
— На ўласным кані, відаць? — цікаўлюся ў суразмоўцы.
— Ды не, на ўласным трактары Т-25, — удакладняе яна, — а да трактара ў нас ёсць увесь неабходны прычапны інвентар. Муж нават самаробны апрысквальнік змайстраваў, каб апрацоўваць пасевы ад шкоднікаў, а вось палолі ўсн соткі самі.
Тое ж самае з бульбаю, якая ў Падголіных таксама займае ажно два гектары — на гектар болей, чым летась. Калі кабачкі па дагавору забрала сваім транспартам з Быхава названае пераапрацоўчае прадпрыемства, то з бульбаю пакуль яшчэ не вырашылі. Летась жа 10 тон клубняў прадалі ў Магілёве.
На ўласным падворку, у полі Падголіны шчыруюць самі, бацькі Людмілы Фёдараўны, дочкі Вольга і Ксенія, каліў іх з’яўляецца такая магчымасць. Дваццацігадовая Волечка пасля заканчэння каледжа паступіла ў сталічны інстытут кіравання, а яе меньшая сястра Ксенія перайшла на другі курс БНТУ. Вучыцца платна. Вось і цяпер за вучобу трэба выкласці 6500 тысяч рублёў. Натбук набылі, іншыя неабходныя рэчы. А ўсё гэта каштуе ладных грошай.
Ужо напрыканцы гамонкі пачуў, што галава сям’і Падголін займаецца не толькі тэхнікаю, земляробствам, а і бортніцтвам. Ён даглядае 8 пчоласем’яў, а мо і болей.
— Летась мы налілі ажно сотню трохлітровых слоікаў духмянага мёду, — кажа гаспадыня, а вось сёлета такога няма. Пчолы кепска перазімавалі, таму мёдазбор нас не рвадуе. Але для сям’і хопіць.

Мікола НІКОЛЬСКІ.

Последние новости

НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Делегат VII Всебелорусского народного собрания Дарья Мыцык встретилась с коллективом центральной районной больницы

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

“Белпочта” выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси запретили продавать еще одно подсолнечное масло от российского производителя

6 мая 2024
Читать новость
В МИРЕ

В Бельгии хотят сделать 8 мая праздничным днем и отмечать в этот день победу над фашизмом

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Как узнать борщевик?

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Минприроды объявило смотр-конкурс на лучшее благоустройство водного объекта

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове проходит ремонт дорог

6 мая 2024
Стрелка вверх