На капуснай плантацыі

Даўно не сустракаўся з гэтым абаяльным, дбайным гаспадаром, маючым за плячыма агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, некалькі гадоў працы ў Магілёўскім раёне на пасадзе агранома, які затым вырашыў вярнуцца ў вёску, дзе нарадзіўся і вырас. Днямі сустрэўся зноў. Цяпер Уладзімір Шацаў займаецца толькі ўласным падворкам, працуе, як кажуць у падобных выпадках, толькі на сябе. Да яго мы завіталі са старшынёю Чырвонаслабодскага сельскага Савета дэпутатаў Аленаю Гардзіенка. І вось у цёплы, сонечны жнівеньскі дзень сядзім каля хаты на лаўцы, шчыра гутарым.
— Сваю ўласную справу агародніка я пачынаў з вырошчвання ранняй капусты на 40 сотках, — прыгадвае Уладзімір Васільевіч, а зараз у мяне капусная плантацыя займае 2 гектары. З іх 60 сотак зямлі знаходзілася пад раннюю, астатніюю плошчу займае позняя.
Ранняя капуста вырасла даволі неблагая. Сорт “Кевін” галандскай селекцыі не падвёў. У гандлевую сетку раёна змог рэалізаваць 12 тон тугіх качаноў. Але прыкладна столькі давялося потым скарміць жывёле.
— Чаму? — міжволі вырвалася ў мяне. — Таму што не змог прадаць свій тавар па аб’ектыўнай прычыне — рынак занялі вытворцы гародніны з Брэстчыны. Яны раней завезлі да нас сваю белакачанную, паколькі з улікам агракліматычных умоў яна там паспявае на 2, а тое і 3 тыдні раней, чым у нас.
— Выходзіць, панёс фінансавыя страты?
— У пэўнай ступені так, але дакладней будзе сказаць, што не атрымаў таго выніку, якогахацеў, бо спадзяваўся на большае.
Позняя капуста “Надзея” беларускай селекцыі, галандская “Агрэсар”, “Сімона”, іншых сартоў радуе працалюбівага гаспадара. Калі хопіць вільготнасці, то ўраджай будзе добры. Але гэта ўжо залежыць ад нябеснай канцылярыі. Вырашчанае індывідуальны прадпрымальнік па дамоўленасці таксама паставіць у гандлёвую сетку райспажыўтаварыства, да таго ж пачнуць ужо з сярэдзіны кастрычніка купляць сабе людзі і тут ужо тая ж Брэстчына на рэалізацыю мясцовых качаноў істотна не паўплывае.
Дарэчы, беларускі сорт “Надзея” па знешняму выгляду некалькі горш галандскіх, а вось па смакавых якасцях, ураджайнасці лепей.
У наступным годзе Шанцаў плануе пасеяць капусту беларускага сорту “Аватар”. Яна не толькі выдатна захоўваецца, а і мае такія ж слакавыя ўласнасці. Але гэта яшчэ толькі наперадзе, зараз жа Уладзіміру Васільевічу, дакладней, з сярэдзіны кастрычніка рэалізаваць у гандлёвую сетку не меней 30 тон важкіх качаноў.
Акрамя капусты трэба будзе прадаць моркву, чырвоныя буракі, бульбу, якая займае паўгектара. Бульба таксамва ўрадзіла добрая.
Тэхніка, якой карыстаецца прадпрымальнік ва ўласным агароднінаводстве, далёка не новая. Гэта трактар МТЗ-80 савецкіх часоў, некаторы прычапны інвентар да яго. Наспеў час усё абнаўляць, ды не хапае грашовых сродкаў. Сёлета памкнуўся было ўзяць банкаўскі крэдыт — не паспеў яго афрміць. Два месяцы займаўся, а потым не хапіла сіл і часу, бо трэба было займацца гаспадаркаю. Пасля ўюоркі ўраджаю думае заняцца афармленнем крэдыту зноў.
Займацца ўраджаем Уладзіміру Васільевічу дапамагаюць родзічы, толькі ў большасці выпадкаў разлічвае толькі на сябе.

Мікола ПРАЎДЗІН.

Последние новости

В МИРЕ

Маск назвал безумием новые переговоры Украины и США

29 апреля 2024
НОВОСТИ

Появилась еще одна схема обмана: мошенники представляются сотрудниками «Белтелекома»

29 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования скорректировало сроки приема в 10-11-е классы гимназий и школ

29 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Единый знак «Древо жизни» установят во всех областях Беларуси в память о жертвах геноцида

29 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Погода на неделю: существенные перепады ночных и дневных температур, к концу недели – дожди

29 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко заслушал доклад Косинца и Мицкевича, поставив задачи по выстраиванию работы ВНС

29 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Минтруда: выплаты ко Дню Победы получили уже почти 8,2 тыс. человек

29 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Дмитрий Мартинович: “Мы должны сделать все возможное, чтобы Беларусь и дальше уверенно шла по пути успешного экономического развития”

29 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На пожаре в Быхове погиб мужчина

29 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарничка». ФОТО

29 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель председателя Быховского райисполкома Артем КОРОЛЬ

26 апреля 2024