У любы год ёсць мёд

Калі вырошчваннем кабачкоў у аграгарадку Смаліца займаюцца многія, то пчалярнаю справаю — пдзінкі. Найбольш вопытным бортнікам тут можна лічыць былога калгаснага трактарыста Мікалая Кавалёва, бо гэтым яшчэ займаліся ягоныя бацька і дзядуля. Да таго жМікалай Васільевіч яшчэ ў савецкія часіны цэлы год вучыўся весці пчаліную гаспадрку спачатку на курсах на Смаленшчыне, а затым, спалучаючы тэорыю з практыкаю, у Смілавіцкім саўгасе-тэхнікуме. Тады ў мясцовым калгасе “Перамога” мелася свая пасека з 70 пчроласем’яў. Прыбытак яна давала добры, але калі не стала спачатку Савецкага Саюза, потым калгаса, то не стала і пасекі.Тады Кавалёў і вырашыў папрацаваць на сябе, сва. Сям’ю. Пачынаў з нуля.Злавіў адзін рой, потым другі… Займеў 5 сем’яў. Пасля — болей. Так з кожным годам нарашчваў колькасць вулеяў. Цяпер іх у руплівага гаспадара ажно семдзесят: 30 на падворку і 40 — у лесе.
—    Клопатаў з імі вельмі шмат, але і выгады таксама, — прызнаецца гаспадар. — Мо цяперака стане лягчэй, бо мая жонка, свінарка мясцовай фермы, пайшла на пенсію і зможа мне дапамагаць.
У знак згоды Валянціна Леанідаўна ўсмешліва ківае галавою, а ейны муж натхнёна распавядае, як ён вязе сваю пчэльню, дзеліцца сакрэтамі, робячы выснову, што ў добрага пчаляра дрэннага года ў плане мёдазбору ніколі не бывае. Трэба толькі з веданнем справы даглядаць пчол, усё рабіць своечасова, не дапускаць, каб яны галадалі зімою, аберагаць іх ад кляшчоў, іншыххвароб. Тады пчоласям’я забяспечыць мёдам не толькі сваё існаванне, а дасць яго мінімум вядро свайму гаспадару. А меданосную базу ствараць спецыяльна не трэба. Руплівыя пчолы апыляюць тутэйшыя сады, пасевы кабачкоў, канюшыны, рапсу, лугавое і лясное разнатраўе. З усяго гэтага і салодкі прадуктатрымліваецца асабліва карысны для здароўя чалавека, маючы вялікія лячэбныя ўласцівасці.
Сёлетні сезон даў магчымасць Кавалёву сабраць і рэалізаваць больш дзвюх тон менавіта такога мёду.
—    Раней я збываў яго оптам нашаму Быхаўскаму райспажыўтаварыству, а потым не захацеў, бо занадта шмат валакіты ў гэтым працэсе. Да таго ж пастаянна нервавалі несвоечасовыя грашовыя разлікі за здадзеную прадукцыю.
—    І знайшлі выйсце?
—    Простае. Гэтым заняліся мае сябры. Я ім аддаю мёд партыямі, вядома, ніжэй рыначнай цаны, а яны мне адразу грошы. Далейшы лёс свайго тавару мяне ўжо не цікавіць, працую далей, не губляючы часу на гандлярства. Гэтым ужо займаюцца хлопцы. Выгадна мне, не ў накладзе і яны.Такое вось наша дзелавое партнёрства.
У савецкія часы пчаляроў заўсёды падтрымлівала дзяржава. Ва ўпраўленнях сельскай гаспадаркі мелася пасада спецыяліста-заатэхніка, магазіны, у якіх можна было на пэўных умовах набыць усё неабходнае для вядзення пчалярскай справы. Меўся такі магазін і ў Быхаве на рынку райспажыўтаварыства. Цяпер гэта ўжо історыя. Пчаляры ўсё робяць самі, дома, абменьваюцца, калі чаго не стае.

Мікола ВАЛОДЗІН.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялся автопробег, посвященный Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Делегация Быховского района на мероприятии, посвященном Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Встреча с молодыми специалистами города Быхова

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: нельзя рушить созданное до нас, надо это использовать, развивать, модернизировать 

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко предложил сформировать пантеон национальных героев и назвал главный критерий

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем