Рукатворнае хараство

Розныя людзі жывуць у вёсцы Красніца Следзюкоўскага сельсавета. Ёсць працавітыя, а ёсць і такія, якія цураюцца работы, не хочуць абцяжарваць сябе залішнімі клопатамі. Такіх не цяжка вызначыць, калі прайсціся па вуліцы. Хаты дбайных гаспадароў бачны адразу, лайдакоў таксама, бо яны не хочуць нават скасіць пустазелле каля плоту.

Цагляны дом былога слесара-электрыка жывёлагадоўчай фермы Фёдара Панкова (на здымку з унукамі Арцёмам і Алесем) дагледжаны, аздоблены малымі архітэктурнымі формамі, кветкамі і вінаграднікам . Ярка цвітуць геаргіны, хрызантэмы, ліліі, півоны. І ўсё гэта хараство пасаджана, зроблена ягонымі рукамі. А ён жа вось ужо адзінаццаць гадоў жыве без жонкі, пайшоўшай у лепшы свет. Толькі адзіноты не адчувае, бо пастаянна нешта робіць, добраўпарадкоўвае, вырашае, паколькі на грамадскіх пачатках займаецца справамі старэйшыны вёскі па лініі мясцовага самакіравання. Ягоны падворак, бываючы ў гэтым населеным пункце, не абыходзіць старшыня сельвыканкама Жана Кірылава. Ды Фёдар Нічыпаравіч не чакае ейнага прыезду. Калі ўзнікае патрэба, адразу тэлефануе ў Следзюкі сам.

Старанны вясковец вядзе дапаможную гаспадарку, даглядае шэсцьдзесят трусоў, курэй, іншую жыўнасць. Зараз у яго гасцююць нявестка з сынам, унукі, якія любяць бавіць час летніх канікулаў у свайго дзядулі. Сам жа гаспадар узгадаваў трох сыноў і дзвюх дачок. Яны не забываюць бацьку.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси появится халва со вкусом шкварок и лука

1 августа 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Microsoft назвала профессии, которым грозит исчезновение

1 августа 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области более 140 детей пострадали при катании на электросамокатах

1 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 августа

1 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп подписал указ о введении пошлин в отношении Евросоюза и более чем 60 стран

1 августа 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси выбрали Птицу года-2026

1 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем