Усцяж траснянкі

Спякотнае сонца па-ранейшаму не збіраецца хавацца за хмары, бо іх няма. На блакітным шоўку неба бачны толькі рэдкія пёрыстыя аблачынкі, таму ад гарачых промняў ужо рыжэюць выжарыны, дзе яшчэ нядаўна зелянела трава. У нізіне, бліжэй да рачулкі Траснянкі, якую некалі спрамілі, не падумаўшы аб наступствах, міліяратары, травастой добры.

Тут працаўнікі СВК “Трасна” і нарыхтоўваюць кармы. Гэтым займаюцца на КЗРах механізатары Уладзімір Цішкоў і Уладзімір Ерашкоў. Пад пагрузкай здробненай зялёнай масы знаходзіцца каля камбайна Ерашкова МАЗ Мікалая Палавікова, а далей ад іх у чаканні сваёй чаргі пад загрузку стаяць такой жа маркі аўтасамазвалы Сяргея Лапунова і Ігара Крывулькіна.
Адсюль загружаныя пад завязку аўтамабілі бяруць курс да сянажнай траншэі, апрацаванай папярэдне даламітаваю мукою, дзе іх чакае на пагрузчыку “Амкадор” Рыгор Даўгалёў (здымак 3). Як толькі прывезеная зеляніна ссоўваецца з кузава МАЗа, гэты механізатар адразу пачынае разгортваць яе па траншэі, утрамбоўваць. Працэс трамбоўкі амаль несупынны, бо ідзе ў дзве змены. У другую змену на такім жа “Амкадоры” заступіць потым трактарыст Пётр Каташкоў. Таму спрасаваны амкадораўскімі коламі корм адпавядае нарматыўнай тэмпературы і нават некалькі ніжэй яе, што фіксуюць старшыня праўлення сельскагаспадарчага кааператыву Міхаіл Нікалаеў, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Надзея Ісакава з дапамогаю палявода Андрэя Смажанкова (здымак 3). Між іншым якасць корму правяраецца перыядычна. Прычым не толькі кіраўніцтвам СВК, а і раённымі, абласнымі службамі. Толькі што сюды прыехаў дырэктар вучэбна-вытворчага камбіната райсельгасхарчу Васіль Коханаў, замацаваны райвыканкамам за гэтаю гаспадаркаю, а за ім — галоўны ветэрынарны ўрач раёна Ігар Скалуба з спецыялістам абласной ветэрынарнай службы.
—    Некалькі дзён таму арганізацыю корманарыхтоўкі, якасць яго правяралі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кароцін з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама па аграпрамысловаму комплексу Анатолем Ісачанка, — заўважае кіраўнік гаспадаркі, — і ў цэлым засталіся задаволенымі. Гэтак будзем працаваць і надалей.
Механізатары ўжо заканчваюць убіраць сеяныя травы, з якіх заклалі звыш 2000 тон сенажу, сіласу, больш 300 тон сена. На выхадныя мяркуюць выехаць на заліўны луг Дняпроўскай поймы. Акрамя вышэйназванай тэхнікі там задзейнічаюць 5 касілак КДН, 2 прэс-падборшчыкі, аўтамабіль тэхнічнай дапамогі. Яны пасля працоўнага дня будуць канцэнтравацца на палявым стане пад аховаю дваіх вартаўникоў з мабільнай тэлефоннай сувяззю.
Калі цяпер людзі, якія завіхаюцца на касавіцы сталуюцца два разы ў дзень, то на лузе яны атрымаюць трохразовае гарачае харчаванне.
Хапае на кормаўборцы і праблем па прычыне недахопу грашовых сродкаў на набыццё запасных частак, але на гэта ніхто не скардзіцца, разумеючы крызісныя цяжкасці, разам імкнуцца іх пераадолець, каб назапасіць на прадстаячае стойлавае ўтрыманне грамадскага статку не менш 23 цэнтнераў спажыўных і якасных кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

Мікола  КОЛАСАЎ.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси появится халва со вкусом шкварок и лука

1 августа 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Microsoft назвала профессии, которым грозит исчезновение

1 августа 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области более 140 детей пострадали при катании на электросамокатах

1 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 августа

1 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Трамп подписал указ о введении пошлин в отношении Евросоюза и более чем 60 стран

1 августа 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси выбрали Птицу года-2026

1 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем