ТЕМЫ

Прадавец Валянціна Чыгірава ужо больш за трыццаць год за прылаўкам

Прадавец Валянціна Чыгірава ужо больш за трыццаць год за прылаўкам

Аўтадарога Віцебск – Гомель. 295 кіламетр. Тут па абодва бакі трасы раскінулася вёска Сялец. Рухаючыся ў напрамку аграгарадка Абідавічы, абавязкова заўважыце па праваму боку сельскі магазін. Вось яно – сэрца кожнай вёскі!

З 8 раніцы да 10 часоў вечара сюды ідуць вяскоўцы прыкупіць да стала свежага хлеба, малака, смятаны, летам часцяком зазіраюць грыбнікі, каб перавесці дух і набыць прахалоднай мінералкі, завітваюць вадзіцелі далёкіх рэйсаў.

Прасторнае памяшканне падзеленае на дзве зоны – прадуктовыя і прамысловыя тавары. А за прылаўкам вось ужо больш за трыццаць год нязменны прадавец Валянціна Чыгірава.

– Добры дзень, – вітае пакупнікоў жанчына добрай усмешкай. – Чаго жадаеце?

Так афіцыйна звяртаецца ў асноўным да прыезджых, да большасці ўсё ж на “ты” – стаж працы адбіваецца.

Пытанне гэта Валянціна Міхайлаўна задае часцей за ўсё ўжо ведаючы на яго адказ – за столькі гадоў бездакорнай працы вывучыла попыт кожнага мясцовага жыхара. І прадаўцу несумненна давяраюць. Ды не толькі пры выбары прадуктаў харчавання.

Раз-пораз прадавец сельскага магазіна становіцца ледзь не псіхолагам, даверанай асобай. Месныя жыхары ведаюць – Міхайлаўна выслухае, падкажа саветам. Дачка паступіла ва ўніверсітэт. Сын ажаніўся. Бульба ўрадзіла. Прадавец у курсе ўсіх падзей у жыцці аднавяскоўцаў – маленькіх і вялікіх.

– Працуем утрох у тры змены кожны дзень без абеду, выхадны раз у тыдзень, – адпускаючы тавар, распавядае Валянціна Міхайлаўна.

– А на хатнія справы часу хапае, можа ў вас і гаспадарка ёсць? – пытаю суразмоўніцу.

– З гаспадаркі толькі агарод, як і ва ўсіх, ды куры. А, як часта кажуць, часу не хапае толькі таму, хто нічога не робіць. Таму з усім паспяваю. Тым больш дзеці ў мяне ўжо дарослыя. Старшы Саша – урач агульнай практыкі цэнтральнай раённай бальніцы, малодшы Віталік – студэнт.

Адпрацаваўшы змену, вярнуцца дадому хутка не ўдаецца. Абавязкова па шляху хто-небудзь спыніць. Спіс пытанняў шматлікі – ці завезлі цукар, усё ж ягадны сезон, ці калі паліцы школьным асартыментам папоўняцца. Часам пераступіць парог хаты атрымоўваецца зацемна. Хатнія справы, перапынак на сон, а заўтра зноў на працу.

Дасье “МП”

1981 – 1983 – старшы піянерважаты ў Камарычскай васьмігадовай школе;

1984 – 1990 – вучаніца ў харчовым магазіне в. Сялец;

1990 – 1995 – прадавец у харчовым магазіне в. Сялец;

1995 – прадавец Вараніноўскага спажывецкага таварыства в. Вараніно;

2005 – 2010 – прысвоена кваліфікацыя прадаўца першай катэгорыі магазіна в. Сялец;

з 2010 – прадавец 6 разраду з выкананнем абавязкаў загадчыцы магазіна в. Сялец.

У гэтым годзе да Дня кааперацыі аб’яўлена Падзяка Магілёўскага аблспажыўсаюза.

Ядвіга РОКА.

Последние новости

ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Профилактика кишечных инфекций во время отдыха на природе

19 июня 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В пришкольном лагере средней школы №2 г.Быхова прошел военно-патриотический вечер «Фронтовые дороги нашего края»

19 июня 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко потребовал реализовать приоритеты председательства Беларуси в ЕАЭС

19 июня 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Реальные денежные доходы населения в Беларуси в январе-апреле выросли на 10,8%

19 июня 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

Кировский район приглашает на «Сенофест» 21 июня

19 июня 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Единый день информирования проходит на Быховщине

19 июня 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем