Важкі ўклад

Свінагадоўля — даволі складаная і надта далікатная галіна сельскай гаспадаркі. Каб мець у ёй стабільна высокія паказчыкі, трэба пастаянна і мэтанакіравана працаваць над стварэннем адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы вытворчасці, удасканаленнем тэхналогій утрымання жывёлы, паляпшэннем пагалоўя і гэтак далей.

Не ўсё ў гэтым плане атрымлівалася ў папярэднія гады ў свінаводчай галіне СВК “Трасна”, але апошнім часам там намеціліся пэўныя станоўчыя зрухі. Аб гэтым сведчаць цяперашнія паказчыкі работы свінаводаў селькааператыва. За 4 месяцы гэтага года вытворчасць валавых прываг склала  каля 300 цэнтнераў, што на 11% перавышае вынікі адпаведнага перыяду мінулага года. Да 428 грамаў вырасла мясная прадукцыйнасць свінапагалоўя, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у раёне.

Як асабліва зазначыла загадчыца Чырвонаслабодскай свінафермы Антаніна Тарасёнак, важкі ўклад сваёй стараннай і высокапрадукцыйнай працай уносіць у поспехі калектыва перадавы свінавод Аляксей Яшчанка (на здымку).

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялся автопробег, посвященный Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Делегация Быховского района на мероприятии, посвященном Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Встреча с молодыми специалистами города Быхова

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: нельзя рушить созданное до нас, надо это использовать, развивать, модернизировать 

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко предложил сформировать пантеон национальных героев и назвал главный критерий

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем