Надворных пабудоў гаспадарам Альхоўскім у вёсцы Ніканавічы каштавала каля 3000 ПЭТ-бутэлек

Надворных пабудоў гаспадарам Альхоўскім у вёсцы Ніканавічы каштавала  каля 3000 ПЭТ-бутэлек

Хаты і надворных пабудоў іх гаспадарам Альхоўскім у вёсцы Ніканавічы Чырванаслабодскага сельсавета каштавала  каля 3000 разнакаляровых ПЭТ-бутэлек, не лічачы сваёй стараннасці і часу.

Гэтая звычайная, стаўшая затым незвычайнай, сялянская хата прыцягвае да сябе ўвагу кожнага, хто праходзіць альбо праязджае каля яе. Стаіць яна на вуліцы Цэнтральнай, 28. У сонечны дзень пераліваецца рознымі колерамі вясёлкі нібы паказваючы ўсім сваю адметную поліэтыленавую прыгажосць.

IMG_2657

Раней у ёй жылі працавітыя людзі Даніла Іванавіч Альхоўскі з жонкаю Клаўдзіяй Нічыпараўнаю. Гадавалі траіх дзяцей — дачку Ліду, сыноў Юру і Сашу. Гаспадар любіў паляваць, рыбачыць, займацца сялянскімі справамі, гаспадыня ж глядзела дзяцей, хатнюю гаспадарку. Дзеці, калі выраслі, раз’ехаліся хто куды. А яны засталіся дажываць свой век адны радуючыся, калі час ад часу да іх прыязджалі гасцяваць дзеці з унукамі.

Дачка Ліда вярнулася ў бацькоўскую хату з мужам Сяргеем у 2010 годзе, калі стары Даніла ўжо жыў адзін, а ўзрост набліжаўся да 80 гадоў. Вярнулася назаўсёды, каб дагледзець роднага чалавека. А ён усё бедаваў, што вось пойдзе ў лепшы свет, не стане тады  каму рупіцца на падворку. І зарасце быльнягом нікому болей не патрэбны. Пасля такіх слоў наварочваліся слёзы не толькі ў бацькі, але і ў дачкі. Тая яго супакойвала, казала, што такога не здарыцца, хату давядзе з мужам да ладу, надворныя пабудовы таксама, і ўсюды ўлетку будуць палымнець кветкі, нават яго любімыя ружы.

IMG_2664

Так цяперака і ёсць. Праўда, гэта толькі першыя кветкі, ды неўзабаве іх  стане куды больш, паколькі лета толькі пачалося.

Сённяшнія гаспадары падворка радуюцца таму, што ёсць, бо памятаюць яго ранейшым, калі толькі пачалі тут жыць, вярнуўшыся з Рассійскай Федэрацыі. Там яны доўгі час  служылі ў чыгуначных вайсках на Байкала-Амурскай магістралі. Потым пераехалі ў Ніжні Ноўгарад, адтуль — у Смаленск. Толькі і ў Смаленску доўга не затрымаліся, паехалі на Быхаўшчыну, дзе і жывуць. У Смаленску ж застаўся сын, бізнесмен, другі сын служыць у Валгаградзе, ён — маёр расійскай арміі. Дык вось хлопцы напярэдадні 2014 Новага года вырашылі зрабіць бацькам начальны навагодні падарунак. Сабраліся разам і купілі ім новенькі аўтамабіль павышанай прахадзімасці УАЗ “Патрыёт”. Каб ездзілі ў лес па грыбы, па ягады альбо яшчэ куды ім захочацца. У старэнькую ж “Audi” параілі болей не садзіцца.

Як ужо казаў, некалі ашаляваная хата зараз аздоблена донцамі разнакаляровых пластыкавых бутэлек, прыбітых да сцен цвічкамі. Гэта таксама ўпрыгожаны гараж, лазня, летняя кухня.

Вабіць да сябе ўтульная альтанка, за якой віднеецца своеасаблівая шашлычніца з устаноўленым там мангалам. І ўсюды парадак.

IMG_2666

Па двары ў слоту можна смела хадзіць у тапачках, не баючыся запэцкаць іх у гразі. Бо гразі нідзе няма, паўсюдна ўкладзена плітка.

За вадою таксама нікуды хадзіць не трэба. Яна паступае ў хату з артэзіянскай шчыліны.

Паколькі вакол хапае травы, а калі чаго і не хапае, то можна купіць у сельмазе  ці ў райцэнтры, то трымаюць на падворку, за хатаю, курэй-бройлераў, трусоў веліканаў, якіх вартуе сабака аўчарка.

Садзяць сабе гаспадары бульбу, гародніну, клубніцы, а ў цяпліцы — памідоры, агуркі, якія ўжо пачалі цвісці. Так што будуць з ураджаем.

Калі ж пачнецца ягадна-грыбны сезон, тады час ад часу стануць наведваць лес. Яго яны добра ведаюць, а вадзіць аўтамабіль-унедарожнік умеюць абодва, маюць на гэта патрэбныя дакументы.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024