Летня-пашавы перыяд утрымання буйной рагатай жывёлы ўступіў у сваю аптымальную тэхналагічную стадыю

Летня-пашавы перыяд утрымання буйной рагатай жывёлы ўступіў у сваю аптымальную тэхналагічную стадыю

На маладым сакавітым травастоі пры адпаведнай арганізацыі выпасу жывёлы, збалансаванні рацыёну па іншых кармах можна і патрэбна атрымліваць ад яе максімальную прадукцыйнасць.

DSCN1658

Такімі падыходамі да арганізацыі вытворчасці карыстаюцца ў СВК “Валадарскі”, што давялося пабачыць на прыкладзе малочна-таварнай фермы “Валадарская”. З яе загадчыцай, жывёлаводам са шматгадовым стажам Тамарай Ждан мы сустрэліся на пашы за аграгарадком Няраж, куды тая прыехала перад гэтым.

—Пасвім мы цяпер кароў на канюшыне, што пасеяна летась па азімых збожжавых культурах, — расказвае Тамара Міхайлаўна. — Менавіта ў гэты ранні час летняга сезону тут маецца самая высокая ўраджайнасць зеляніны, але ёсць пэўная спецыфіка яе страўлення і кармлення жывёлы.

Маладую канюшыну каровы з’елі самі, а ўжо болей спелы травастой цяпер скошваем касілкаю ды затым падвяльваем. На першапачатковым этапе пасьбы, каб прадухіліць страўнікавыя захворванні жывёлы, абавязкова дабаўлялі ім у рацыён сена.

Поўнасцю стараемся вытрымліваць тэхналогію, што тычыцца забеспячэння жывёлы свежаю вадою, соллю, своечасовай змены ўчасткаў выпасу і гэтак далей.

Да нашай размовы далучыўся жывёлавод-пастух гаспадаркі Мікалай Даніленка. Ён мае 27-гадовы вопыт догляду за дойным статкам і валодае многімі асаблівасцямі гэтай важнай для галіны прафесіі. Па ягоных словах, у пасьбе спачатку важна падабраць участкі для выпасу, потым вызначыцца з аптымальнымі іх памерамі ў адпаведнасці з колькасцю жывёлы ды станам травастою, своечасова пераганяць жывёлу на новыя плошчы.
Яшчэ Мікалай Васільевіч стараецца сачыць за фізіялагічным станам кароў, каб паведаміць затым пры неабходнасці зааветспецыялістам.

Належныя адносіны да тэхналогіі, старанні жывёлаводаў МТФ “Валадарская” даюць сёлета добры плён. У параўнанні з адпаведным леташнім часам прадукцыйнасць дойнага статку павысілася болей, чым на 2 кілаграмы, валавы сутачны надой складае цяпер каля 4,4 тоны малака, што амаль на тону болей узроўню 2014 года.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 15 августа

15 августа 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Такие драники с грибным соусом уважал сам Якуб Колас! Рецепт от шефа

14 августа 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Новые цены на скупку драгоценных металлов у физлиц установлены в Беларуси

14 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

Вагончики на американских горках сошли с рельсов в Уэльсе, более 10 детей пострадали

14 августа 2025
Читать новость
НОВОСТИ

Лукашенко заслушал закрытый доклад министра обороны 

14 августа 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь рассчитывает на успешную реализацию проектов с Пакистаном

14 августа 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем