Весялілі ў Смаліцы артысты сталіцы

Весялілі ў Смаліцы  артысты сталіцы

У мінулую суботу пляцоўка каля сельскага дома культуры і адміністрацыйнага будынка ААТ “Вараніно” ў аграгарадку Смаліца стала месцам падвядзення вынікаў веснавых палявых работ і зімова-стойлавага ўтрымання грамадскага пагалоўя.

IMG_2639

Сюды прыйшлі і прыехалі людзі з усіх вёсак вялікай гаспадаркі. Для іх гучала музыка, працаваў гандаль, смажыліся шашлыкі. А ў вызначаны час пачалося ўрачыстае ўшанаванне перадавікоў вытворчасці, якое распачаў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства  Анатоль Тумакоў. І назваў тых вяскоўцаў, якія паказалі высакапрадукцыйную працу ў полі, на ферме, дзякуючы чаму ў актымальныя тэрміны правялі пасяўную кампанію, паспяхова завяршылі  жывёлы  зімоўку .

На сяўбе яравых культур, аднагадовых траў, кукурузы вызначыліся механізатары Мікалай Іваноў, Віталь Левачкоў, Іван Цыганкоў.

IMG_2596

Плённа працавалі на іншых палявых работах механізатары Віктар Макаранка, Валерый Кулажын, Мікалай Перапечын, Віктар Луцаеў, Міхась Краўцоў, Віктар Цубатаў, Віктар Вербічаў, Валерый Якімаў, Уладзімір Фот, Сяргей Кускоў, Міхась Арашкоў, Васіль Кулажын, Мікалай Баброў і Міхась Бычкуноў.

У жывёлагадоўлі лідарам спаборніцтва прызнана Вараніноўская ферма №5, якая надаіла 416,2 тоны малака альбо 130,8 прцэнта да апаведнага перыяду мінулага года. У гэтым вялікая заслуга аператара Алеся Карзюк.
Анатоль Мікалаевіч адзначыў таксама Боўскую ферму №4, Трылесінскую ферму №3, Кузькавіцкую ферму №6, Смаліцкую ферму №1, называючы аператараў Віктара Гараўцова, Алену Кнышаву, Святлану Талстову, Любоў Перапечыну. Віктар Іванавіч Гараўцоў, дарэчы, надаіў амаль 135 тон малака з 394,1 тоны малака, надоенага ўсёй фермай.

Не забыў упамянуць дырэктар ферму па дарошчванню маладняку буйной рагатай жывёлы, дзе атрымалі 647 грамаў сярэднесутачных прывагаў. Яшчэ вышэй яны ў Ларысы Масічкавай, Юліі Юрасёвай і Таццяны Свіріыдавай. Між іншым, лепшым жывёлаводам гаспадарка выплаціла прэмію ў 50 мільёнаў рублёў.

IMG_2603

За 4 месяцы сёлетняга года тэмп росту вытворчасці валавай прадукцыі па адкрытаму акцыянернаму таварыству склаў 127,9 працэнта, а сярэднемесячны заробак за гэты час — 4074,4 мільёна рублёў.
Кіраўнік ААТ дзякаваў  ўсіх за добрасумленную працу, уручаў прэміі перадавікам спаборніцтва.

Цёплыя словы сказаў вяскоўцам першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання раённага выканаўчага камітэта Юрый Ждановіч. Ён не толькі павіншаваў іх з дасягнутымі вынікамі, а і выказаў задавальненне тым, што наладзілі гэткае добрае свята, як у лепшыя савецкія часы.

Юрый Сцепанавіч абсалютна правы. Старэйшае пакаленне тыя часы выдатна помніць. Тады паўсюдна ладзілі свята першай баразны, дасеўкі, зажынкі  і дажынкі, свята ўраджаю наогул. Такія масавыя ўрачыстыя мерапрыемствы збліжалі, згуртоўвалі працоўныя калектывы, натхнялі на яшчэ больш прадукцыйную працу. І проста выдатна, што вопытны, мудры гаспадарнік Анатоль Мікалаевіч Тумакоў не выкінуў з арсеналу ідэалагічнай, масава-палітычнай работы напрацоўкі савецкіх часоў. Яны абавязкова дадуць станоўчы эфект.

Павіншаваць са святам з дасягнутымі вынікамі ўдзельнікаў спаборніцтва ў полі і на ферме, прыехала таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Гірыловіч. І пасля кароткай прамовы ўручыла самым лепшым працаўнікам каштоўныя падарункі.

Варта сказаць, што на свяце прэміявалі не толькі радавых працаўнікоў, але і спецыялістаў. З рук дырэктара атрымалі канверты галоўны аграном Інэса Поклад, выконваючы абавязкі галоўнага інжынера Міхась Клімкоў, галоўны заатэхнік Генадзь Касцюкевіч. Быў уганараваны таксама вадзіцель Віктар Баранчук, які своечасова дастаўляў у гаспадарку нафтапрадукты.

IMG_2627

На імправізаваную трыбуну пачаргова выходзілі загадчыкі МТФ: : Вараніноўскай — Алена Баброва, дзвюх Смаліцкіх — Ірына Пугачова і Алеся Нікалаева, Трылесінскай — Ірына Дваракова, Боўскай  — Юрый Цубатаў, Кузькавіцкай — Наталля Нікіфарава.

А за належны кантроль якасці малака заахвоцілі лабаранта Алену Кузьміну.

Уганараваліся за высокія прывагі на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы загадчыкі Смаліцкай фермы  Ніна Максімаўцова, Красніцкай — Людміла Перапечына.

Кіраўнік гаспадаркі не толькі ўручаў прэміі, а і казаў кожнаму ад шчырага сэрца цёплыя словы, дзякаваў за самаадданую працу.

Цырымонія ўзнагароджвання ніколькі не перашкаджала людзям адпачываць. Пераважная большасць іх не толькі сядзелі разам з дзецьмі на лаўках, слухалі прамоўцаў, а і дружна апладзіравалі, калі ўручалі прэміі, падарункі тым, хто іх заслужыў. А калі нехта хацеў паспытаць розных прысмакаў, паласавацца  шашлыкамі — ішоў туды, дзе ўсім гэтым гандлявалі. А гандлявалі зусім побач.

Святочны настрой стаў яшчэ лепшым, калі пачаў выступаць цыганскі тэатр “Джыпсі-Бэнд” з горада Мінска. Ён весяліў народ сваімі песнямі, танцамі добрыя паўтары гадзіны. Ды так, што да іх падключыліся многія вяскоўцы.

Мікола КОЛАСАЎ.

 

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024