ТЕМЫ

Паразмаўляй са мною, мама

ea225307ee81b2b9b38a924fb9e627beСутыкнулiся ў школе з такой праблемай: дзецi часта дома не робяць самага мiнiмальнага, элементарнага па вучэбных прадметах, бо вельмi шмат часу праводзяць ля камп’ютара. I што тут зробiць настаўнiк? Гэта ж не ён, а бацькi дазваляюць сядзець у сацыяльных сетках бязмежную колькасць часу. Глядзiш потым на вучня i разумееш, што не хапае дзецям нармальнай чалавечай увагi, разумення, спагады i падтрымкi дарослага чалавека.

Нягледзячы на складанасцi, у школах працягваюць працаваць настаўнiкi. Я ў школе ўжо больш за дзесяць год i прыйшла да высновы, што нiхто не адмяняў i не адменiць чалавечнасць i гуманiзм. Не магу не напiсаць пра гэта, бо яшчэ выхоўваю i дваiх сыноў. I ўсё часцей бачу, як камп’ютaрная залежнасць становiцца цяжкiм захворваннем, вялiкай бядой сучасных сем’яў. Як бы мы, настаўнiкi, нi прапагандавалi здаровы лад жыцця, вынiку не будзе, бо фундамент закладваецца бацькамi з маленства. Паверце, часта дзецi звяртаюцца да камп’ютара менавiта таму, што мацi i бацька зусiм з iмi не размаўляюць. А ў дзяцей хапае клопатаў. Праграма зараз у школе нялёгкая, кожны настаўнiк патрабуе ведання свайго прадмета, а дома падтрымкi няма. Як шкада, што многiя бацькi гэтага не разумеюць. Няўжо мы развучылiся размаўляць, усмiхацца, нармальна жыць?

Алена ЦЫВIЛЬКА, настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры ДУА «Макранскi ВПК д/с-СШ» Быхаўскага раёна

«СБ»

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 15 мая в белорусских лесах открывается сезон охоты на косулю

13 мая 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Компания Google впервые за 10 лет обновила логотип

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лесхоз информирует. Лес – это не парк!

13 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Песков: Россия продолжает готовиться к переговорам в Стамбуле

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Два сердца, одна судьба: семья Монтик на службе и дома

13 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

С 2025 года в программу диспансеризации взрослого населения Беларуси включены важные обследования против рака

13 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем