У беларускім тыле

У беларускім тыле

Як вядома з гісторыі, перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны кавалася не толькі на фронце, але і ў тыле савецкай краіны. Мільёны працаўнікоў, у тым ліку і непаўналетніх, выраблялі на абарончых прадпрыемствах, заводах, фабрыках неабходныя арміі зброю, боепрыпасы, тэхніку, адзенне, іншую прадукцыю, працавалі на калгасных ды саўгасных палетках, каб вырасціць сыравіну для вытворчасці правіянту, патрэб перапрацоўчай прамысловасці ваеннай скіраванасці, іншых патрэб.

Але не ўсё гэта рабілася на ўральскіх ды сібірскіх прадпрыемствах, на палетках Казахстана, Сярэдняй Азіі. Такое адбывалася і ў Беларусі, на тэрыторыі нашага раёна.

DSCN0229

У вёсцы Сялец Абідавіцкага сельсавета жыве 88-гадовая Лідзія Іванцова, якая Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1945 года была ўзнагароджана медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гадоў”. Сваю высокую ўзнагароду яна атрымала за самаадданую працу на палетках мясцовага калгаса “Шлях да камунізму” ў 1944-45 гадах. Стала гэта магчымым таму, што тэрыторыю на левабярэжжы Дняпра вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першай па часе ў нашым раёне — напрыканцы лістапада 1943 года. Астатнюю частку раёна, а затым і заходнюю тэрыторыю сучаснай Беларусі войскі Чырвонай Арміі вызвалялі ад фашыстаў амаль да самай восені 1944 года.

А тым часам на быхаўшчыне ішло пасляваеннае адраджэнне, па-новаму ствараліся калгасы і саўгасы, людзі ўключаліся ў калектыўную працу. Шмат чаго з прадукцыі вёскі адпраўлялі на патрэбы фронту, асабліва, што тычылася харчавання. Але беларуская зямля давала сыравіну і для вытворчасці прадукцыі зусім іншага кшталту.

—Трэба адразу адзначыць, што працавалі мы адразу пасля вызвалення на палетках ні зусім ардынарных, — распавядае Лідзія Карпаўна. — На іх вырошчвалася надта ж ужо спецыфічная для нашых краёў культура —алтайскі дзьмухавец кок-сагыз. Наколькі мы тады ведалі, ён з’яўляўся сыравінаю для ваеннай прамысловасці, у прыватнасці для атрымання каўчуку, а затым —гумы, таму і адносіны да арганізацыі ўсёй вытворчасці былі надта строгія.

Вырошчванне гэтай культуры з’яўлялася тады надта ж ужо працаёмкім і амаль цалкам ручным. Палеткі пад кок-сагыз адвялі на найболей спрыяльных для яго нізінных землях каля вёскі Палкі, распрацавалі плугамі ды баронамі глебу. Далей усе работы нашае звяно з пяці маладых жанчын і падлеткаў рабіла рукамі з дапамогаю прасцейшых прылад. Звычайнаю завостранаю палкаю пратыкалі лункі, куды сыпалі насенне і загортвалі зямлёю. Калі з’яўляліся ўсходы, адразу рабілі праполку, каб пустазелле не зацягнула каштоўную расліну. На працягу лета праполвалі плантацыі кок-сагызу яшчэ два-тры разы.

Выкопвалі мясцовы каўчуканос штыкавою рыдлёўкаю з дзвюмя ручкамі наверсе, абрэзвалі верхнюю частку расліны, карані складвалі невялікімі кучкамі, каб тыя прасохлі. Затым прыязджаў аўтамабіль з Сялецкай машынна-трактарнай станцыі і адвозіў сыравіну на чыгуначную станцыю ў горад Быхаў.

Я з’яўлялася звеньявою звяна па вырошчванню кок-сагызу, адказвала за арганізацыю работ, улік прадукцыі. Каманда ў нас падабралася дружная ды працаздольная, таму пастаянна перавыконвалі планавыя паказчыкі. Менавіта гэтая акалічнасць асабліва ўлічвалася падчас прадстаўлення на ўзнагароды для працаўнікоў тылу.
А свой медаль і пасведчанне атрымала толькі ў ліпені 1948 года, калі іх мне ўручылі ў Журавіцкім раённым Савеце дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці, куды тады адміністрацыйным парадкам адносілася наша вёска Сялец.

Самааддана і добрасумленна працавала Лідзія Іванцова ў паляводчай брыгадзе калгаса “Шлях да камунізму” і ўвесь наступны час да выхаду на пенсію ў 1982 годзе, а таксама колькі гадоў і пасля гэтага. Атрымала за гэта шмат узнагарод, у тым ліку медаль “Ветэран працы”, ў 1970-я гады станавілася пераможцаю рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва і была ўдастоена ганаровага знаку “Ударнік 11-ай пяцігодкі”.

Як працаўніца тылу ваенных гадоў, яна ўзнагароджвалася медалямі да ўсіх юбілейных дат з Дня перамогі над Германіяй, вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Лідзія Карпаўна гэтым часам у такім сталым веку вядзе даволі актыўны лад жыцця, бярэ ўдзел у раённых і мясцовых мерапрыемствах ваенна-патрытычнага характару, мае пастаянны кантакт з кіраўніцтвам Абідавіцкага сельвыканкама па справах арганізацыі жыцця вёскі Сялец.

Бабуля не сядзіць без справы дома — даглядае невялікую хатнюю гаспадарку, займаецца вязаннем цёплых рэчаў для сябе, дзяцей, унукаў ды праўнукаў . А яшчэ аказалася вельмі прыемным тое, што яна і цяпер выпісвае ды чытае “Маяк Прыдняпроўя”, каб, па ейных словах, быць пастаянна ў курсе грамадскіх падзей.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
ОБЩЕСТВО

Вступил в силу Закон «Об охране окружающей среды» в новой редакции

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024