Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны вучаніцы гімназіі Кацярына Нікіціна і Кацярына Віннікава

Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны вучаніцы гімназіі Кацярына Нікіціна і Кацярына Віннікава

Вучаніцы ДУА “Гімназія г. Быхава” 11 і 9 класаў Кацярына Нікіціна і Кацярына Віннікава прынялі ўдзел у трэцім абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, які прайшоў у Магілёўскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

DSC_0150

Дзяўчынкі сталі пераможцамі і былі ўзнагароджаны Дыпломамі ІІІ ступені.

Выпрабаванні, як для 9, так і для 11 класаў, прахадзілі ў тры этапы. Спачатку трэба было напісаць водгук на вершы паэта-юбіляра Васіля Зуёнка, якому ў гэтым годзе спаўняецца 80 год. Затым дзяўчаты выконвалі комплексную работу па арфаграфіі, марфалогіі і іншых раздзелах мовы. Апошняе заданне – вуснае выказванне.

Кацярына Нікіціна ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды прымала ўдзел ужо трэці раз, а Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджвалася і ў мінулым годзе. Выпускніца марыць стаць хірургам, таму мае намер паступаць у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Для Кацярыны Віннікавай гэта перамога таксама не першая. Восенню яна стала пераможцай абласной міні-алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў-удзельнікаў вочна-завочнай школы і была ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені. Зараз Каця рыхтуецца да чацвёртага этапа рэспубліканскай алімпіяды і будзе прадстаўляць на спаборніцтвах каманду Магілёўскай вобласці.

У гэтым годзе ў інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 900 навучэнцаў з усіх раёнаў вобласці. Гэта вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі – школ, ліцэяў, гімназій, а таксама ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі. Упершыню спаборніцтва прайшлі па 17 прадметах, 8 школьнікаў спрабавалі свае веды па кітайскаму языку.

Кацярына СВІРЫДЗЕНКА.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Цифровая интеграция Беларусь-Россия: ЭЦП, порталы госуслуг, ИИ, НИОКР

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Административные процедуры Нацбанка на Е-Паслуга: реестр факторинговых организаций

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Снижение курения в Беларуси: мужчины на 20% меньше, женщины на 10%, вейпинг растет

27 мая 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Развитие АПК Могилевской области: контроль результатов, МТК, профилактории

27 мая 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Как правильно хранить дрова: 5 способов от гниения, поленница, навес, сарай

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Стандарты искусственного интеллекта в Беларуси: 20-25 новых к концу 2026 года

27 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем