Традыцыі застаюцца

Абсалютная большасць работнікаў галін народнай гаспадаркі Беларусі, некаторыя сацыяльныя катэгорыі насельніцтва адзначаюць свае прафесійныя альбо дзяржаўныя святы адзін раз на год.

Студэнцтву, якога ў нашай краіне налічваецца каля 450 тысяч чалавек, у гэтым плане пашанцавала, бо такіх нагод для святкавання ў яго як мінімум дзве — Міжнародны дзень студэнтаў, які прыходзіцца на 17 лістапада, і Дзень студэнтаў (Таццянін дзень), што  святкуецца 25 студзеня.

Калі першая дата звязана з трагічнымі перадваеннымі падзеямі ў Чэхаславакіі, рэпрэсіямі нямецкіх фашыстаў супраць пражскіх студэнтаў, то другая мае свае пазітыўныя вытокі ў расійскай, а таксама і ў беларускай гісторыі. 25 студзеня, у дзень шанавання рымскай вялікамучаніцы Таціяны, у 1755 годзе, імператрыца Елізавета Пятроўна падпісала ўказ аб заснаванні Маскоўскага ўніверсітэта.

Нядаўняя студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Шумілава цяпер працуе сацыяльным педагогам ДУА “Быхаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”.
Нядаўняя студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Шумілава цяпер працуе сацыяльным педагогам ДУА “Быхаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”

З таго часу дзень ангела ўсіх праваслаўных Таццян напоўніўся новым зместам, стаў адзначацца не толькі вернікамі, але і студэнтамі, і гэтая святая пачала лічыцца іхняй заступніцай.

Традыцыя адзначаць Дзень студэнтаў праз колькі дзесяцігоддзяў, ужо напачатку 19-га веку, прыжылася і на тагачасных беларускіх землях Расійскай імперыі, да прыкладу, у Віленскай іезуіцкай акадэміі, Гарадзенскай медыцынскай акадэміі, Горыгорацкім земляробчым інстытуце, іншых установах. Шырока адзначалася свята і ў савецкі час.

Нягледзячы на тое, што студэнцкае свята зыходзіць каранямі ў далёкую гісторыю, яно застаецца актуальным і любімым і для цяперашніх пакаленняў. Па-ранейшаму захоўваюцца традыцыі ягонага шырокага разгульнага правядзення, шумных і вясёлых гулянняў, гумару і сатыры.

Мікола Ахрыменя

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Цифровая интеграция Беларусь-Россия: ЭЦП, порталы госуслуг, ИИ, НИОКР

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Административные процедуры Нацбанка на Е-Паслуга: реестр факторинговых организаций

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Снижение курения в Беларуси: мужчины на 20% меньше, женщины на 10%, вейпинг растет

27 мая 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Развитие АПК Могилевской области: контроль результатов, МТК, профилактории

27 мая 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Как правильно хранить дрова: 5 способов от гниения, поленница, навес, сарай

27 мая 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Стандарты искусственного интеллекта в Беларуси: 20-25 новых к концу 2026 года

27 мая 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем