Рэцэпт для пахудання

imagesЗ самай раніцы наш аддзел гудзеў як пчаліны рой у спякотны летні дзень. – Ой, дзяўчаткі! – радасна крычала эканаміст Інэса Данілаўна..- Такога рэцэпта вы яшчэ не ведаеце! Цуд! Напісана, што за месяц можна лёгенька, не напружваючыся, скінуць больш пяці кілаграмаў. Да таго ж, улічыце, імунітэт умацоўваецца, павышаюцца абарончыя здольнасці арганізма супраць многіх інфекцыйных захворванняў.

Як той казаў, танна і сярдзіта! Інэса Данілаўна хуценька зрабіла на ксераксе некалькі копій і стала раздаваць. Нам з Мікалаем Кірылавічам, маім калегам, таксама інжынерам, рэцэпта не дасталося, але ён нам і не патрэбен, бо і так паясы на апошнія дзіркі зацягнуты. Астатнія ж супрацоўнікі нашага аддзела – дзяўчаты і замужнія жанчыны. Таму асноўныя тэмы, якія звычайна абмяркоўваюцца ў калектыве, былі не палітыка і спорт, а рэцэпты розных смачных страў і спосабаў пахудзення.

Жанчыны дзяліліся сваімі сакрэтамі па гэтых пытаннях, а потым – вынікамі. А вось цяпер нашы калегі – жанчыны дамовіліся худзець калектыўна. Сталі заварваць і піць імбірны чай. Хтосьці прынёс з дому вялізны тэрмас, і сама Інэса Данілаўна рыхтуе лячэбны адвар. П’юць яго жанчыны амаль праз кожную гадзіну.

Таму што, аказваецца, чым часцей прымаеш, тым большы эфект. А ўсім жа хочацца, каб атрымалася як мага хутчэй. П’юць дружна, па ўказанай норме. Па добрай традыцыі кожны раз перад прыняццем лячэбнага эліксіру жанчыны па чарзе ходзяць у буфет. Як заўсёды, прыносяць што-небудзь новенькае і смачнае: то пірожнае, то булачкі з макам і без яго, то пончыкі, то піражкі з мясам або капустай, павідлам ці творагам, а часта і бутэрброды з каўбасой.

У нашым буфеце выбар вялікі і каўбасных вырабаў, і кулінарных. Так што можна задаволіць любы густ. Акрамя таго, з дому прыносяць розных «смашонікаў», каб прадэманстраваць сваё кулінарнае майстэрства.

Самае ж галоўнае – гэта тое, што рэцэпт для пахудзення спадабаўся ўсім. Цяпер гэты вопыт пераймаюць іншыя аддзелы і ўпраўленні нашай арганізацыі. Усе жанчыны з нецярпеннем чакаюць канца месяца, калі яны будуць узважвацца і ацэньваць вынікі свайго напружанага пахудзення.

Міхась СЛІВА.

Последние новости

СПОРТ

Соболенко пробилась в финал турнира WTA-1000 в Мадриде

3 мая 2024
Вопрос эксперту

Если не устраивает качество пошива?

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

График выезда передвижного фельдшерско-акушерского пункта на май

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В агрогородке Смолица прошёл концерт в рамках Международной социально-творческой программы «В будущее — с надеждой»

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Существенное похолодание ожидается на следующей неделе в Могилевской области

2 мая 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В вузах Беларуси начинают утверждать планы целевого приема

2 мая 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Нарколог назвал самый безопасный для печени крепкий напиток

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине завершилась республиканская акция «За безопасность вместе!»

2 мая 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Быхов – здоровый город

2 мая 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

4 мая прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

2 мая 2024
КУЛЬТУРА

Программа праздничных мероприятий 1 мая в Быхове

29 апреля 2024