Аграэкасядзіба “Затока” палюбілася рыбакам, якія едуць сюды з усёй Магілёўшчыны ды іншых гарадоў Беларусі

Аграэкасядзіба “Затока” палюбілася рыбакам, якія едуць сюды з усёй Магілёўшчыны ды іншых гарадоў Беларусі

Гісторыя цяперашняга аграгарадка Новы Быхаў налічвае не адно стагоддзе. Прыдатныя для жыцця мясціны на высокім правым беразе Дняпра людзі аблюбавалі, як сведчаць архелагічныя звесткі, увогуле болей тысячагоддзя таму. Пра мястэчка Новы Быхаў, як буйны населены пункт і цэнтр гандлю рэгіёна сярэдняга цячэння Дняпра, згадваецца ў летапісах, пачынаючы з пятнаццатага стагоддзя.

zatoka3

Сваю прывабнасць, асабліва ў прыродна-экалагічным плане, гэтыя мясціны не згубілі і да цяперашняга часу. Засталіся той жа сівы Дняпро, ягоныя старыя рэчышчы, пойменныя азёры, лясы паабапал ракі і іншыя цудоўныя прыродныя куточкі.

Якраз паблізу іх і месціцца аграэкасядзіба “Затока”, гаспадары якой пастараліся скарыстаць гэтыя натуральныя перавагі для арганізацыі адпачынку і вольнага часу турыстаў. Як расказала супрацоўніца сядзібы Аксана Варэнік, уся інфраструктура гэтага турыстычнага месца скіравана на стварэнне ўмоў для максімальнага прыбліжэння адпачываючых да прыроды, вясковага побыту ды, гэтым самым чынам, хоць і часовым, на аддаленне ад не самых прывабных у экалагічным плане наступстваў сучаснай цывілізацыі.

Асабліва палюбілася “Затока” рыбакам, якія едуць сюды з усёй Магілёўшчыны, а таксама з Мінску ды іншых гарадоў Беларусі. На пойме Дняпра паблізу Новага Быхава знаходзіцца сапраўдны рай для аматараў рыбалкі, бо тут якраз размешчаны рыбныя нерасцілішчы, зімавальныя ямы ды гэтак далей. Пры ўмовах выканання прыродаахоўчага заканадаўства турысты могуць задаволіць свае аматарскія патрэбы на любы густ, тым болей для іх на самой сядзібе створана ўсё, каб садзейнічаць гэтаму. Маюцца домікі для пражывання, у тым ліку і ў халодны перыяд года, банкетная зала для правядзення рознага кшталту ўрачыстасцяў, абсталяваны месцы для адпачынку на прыродзе, дзіцячая пляцоўка, бяседкі і гэтак далей.

Летня-восеньскім сезонам года знойдуць сваё задавальненне ў аграэкасядзібе “Затока” і аматары “ціхага” палявання, збірання лясных ягад, прагулак на свежым і здаровым паветры, бо ў наваколлях Новага Быхава раскінуліся шыкоўныя лясы з багатымі прыроднымі дарамі, барамі ды гаямі.
У турыстаў таксама маюцца магчымасці паўдзельнічаць у водных і лясных паходах, азнаёміцца з гістарычнаю спадчынаю прыдняпроўскага краю.
Як распавяла далей Аксана Варэнік, у іх ужо маецца вопыт абслугоўвання замежных турыстаў, дакладней — з Бельгіі, а сёлета ёсць заяўка на адпачынак групы турыстаў з Нямеччыны.
Цяперашнім часам на сядзібе ідзе будаўніцтва новых аб’ектаў турыстычнай і бытавой інфраструктуры, што мусіць палепшыць умовы адпачываючым.

Мікалай Ахрыменя.

 

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Правительство утвердило стратегию по обращению с отходами!

22 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 22 августа

22 августа 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

26 августа прямую телефонную линию проведет первый заместитель начальника Могилевской таможни Виктор Подъяловский

22 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Конференция педагогических работников учреждений образования Быховского района

21 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Я бы в спасатели пошел!

21 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Быхове

21 августа 2025
Читать новость

Архивы