Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа арганізавалі на аўтавакзалах Магілёўскай вобласці пункты раздачы гарачага напою

 Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа арганізавалі на аўтавакзалах Магілёўскай вобласці пункты раздачы гарачага напою.
Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа арганізавалі на аўтавакзалах Магілёўскай вобласці пункты раздачы гарачага напою.
— Многія з пасажыраў — сяляне, якія ў дарозе могуць правесці па некалькі гадзін. Таму кубак гарбаты з пячэннем у марозны дзень для іх не будзе лішнім, — лічыць старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэй Нікіцін.
На дзяжурствы кожны дзень выходзяць 60 супрацоўнікаў і валанцёраў Чырвонага Крыжа рэгіёна. Сваю вахту на аўтавакзалах яны плануюць несці да таго часу, пакуль не спадуць халады.