23 школьныя газеты выходзяць ў Быхаўскім раёне

Творчасць дзяцей заўсёды незвычайная і разнастайная. Яна напоўнена іх запалам і энергіяй, свежымі думкамі і вабнымі ідэямі. І вельмі добрае, калі рабятам ёсць у чым увасобіць усё, задуманае. Вялікую ролю ў гэтым выконвае школьны друк, які аб’ядноўвае вакол сябе вучняў самых розных узростаўі, інтарэсаў.

IMG_1778

23 школьныя газеты выходзяць зараз ў нашым раёне: “Гонг” (Гімназія г. Быхава), “Званок” (Новобыхаўскі ВПК), “Аднагодак” (СШ №2 г. Быхава), “Школьны калейдаскоп” (Баркалабаўскі ВПК»), іншыя выданні.

— Амаль у кожнай установе адукаціі раёна штомесячна з’яўляецца свая газета, у якой вучнёўская рэдкалегія пад непасрэдным кіраўніцтвам педагогаў распавядаюць пра школьнае жыццё, ягоныя падзеі, дасягненні і поспехі ў вучобе, удзел у спартыўных мерапрыемствах, творчых конкурсах.

Найбольш папулярнымі з’яўляюцца рубрыкі “Аб жыцці, аб людзях, аб сабе”, “Нашы дасягненні”, “Мы разам — за здоровы лад жыцця”, “Лепшы фотарэпартаж”, “Творчая майстэрня”, “Проба пяра”, “Летапіс школы”, “У свеце цікавага”, “Віншуем”, — гаворыць метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Грыгаржэўская. —.У сёлетнім годзе школьныя газеты пісалі больш пра Дзень беларускага пісьменства на Быхаўшчыне, дзе, зразумела, выказвалі свае ўражанні ад свята, а таксама пра мерапрыемствы па беражлівасці, пра навіны ў пачатку навучальнага года.

Чым жыве школа можна даведацца не толькі на старонках газе-ты кожнай установы адукацыі, але і непасрэдна на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, на якім таксама размяш-чаюцца допісы школьных карэспандэнтаў.

Калі адзначыць самых актыўных з іх, то трэба назваць Вольгу Сямёнаву, Марыну Мінчукову (Баркалабаўскі ВПК), Валерыю Арцем’еву, Юлію Галубчык, Марыю Астанкаву, Паліну Адамчанка, Карыну Вашукевіч, Ганну Ганчарову (гімназія г. Быхава), Паліну Гарбацэвіч, Дар’ю Клінцову (СШ №1 г. Быхава), Яніну Юшкевіч з (СШ №2 г. Быхава), Таццяну Мельнікаву (СШ №3 г. Быхава), Вікторыю Фурманаву (Гадылёўскі ВПК). Некаторыя з іх ужо мелі пробу пяра і у раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя».

— Выпуск газеты — гэта вельмі карпатлівая праца. Неабходна прадумаць тэматыку нумара, падабраць матэрыялы і ілюстрацыі. У кожным нумары юныя карэспандэнты пішуць аб жыцці школы і пад-зеях, якія адбыліся за месяц, віншуюць настаўнікаў і таварышаў з рознымі святамі. Праца карэспандэнта — гэты, першым чынам, рух. Каб пра нешта напісаць, трэба кудысьці схадзіць, нешта ўбачыць, — кажа рэдактар газеты «Школьны прэс-центр» (СШ №1 г. Быхава) Вольга Янюк (на здымку). — Выдатна адбіваецца гэтая калектыўная творчая справа і на паспяховасці школьнікаў, бо яны вучацца быць арганізаванымі, дысцыплінаванымі, у іх развіваецца ўменне працаваць у групе і прыходзіць на дапамогу адзін аднаму. А для іншых гэта яшчэ і добры арыенцір на будучую прфесію. Напрыклад, нашы былыя юныя карэспандэнты Людміла Сухарукава скончыла Інстытут журналістыкі БДУ, а Аляксей Рагалёў вучыцца на факультэце славянскай філалогіі (спецыяльнасць “Журналістыка”) МДУ імя Аркадзя Куляшова.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Конференция педагогических работников учреждений образования Быховского района

21 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Я бы в спасатели пошел!

21 августа 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Пожар в Быхове

21 августа 2025
Читать новость
КУЛЬТУРА

Участие в “Интервидении” подтвердила 21 страна, в том числе США

20 августа 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Президенту Беларуси представили проект указа по финансовому оздоровлению холдинга «АМКОДОР»

20 августа 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Две модели белорусско-российских пожарных автоцистерн внесены в реестр российской промышленной продукции

20 августа 2025
Читать новость

Архивы