Паляванне на чорнага труса

Прыгоды ці рознага кшталту цікавыя жыццёвыя сітуацыі могуць надарыцца нават і ў гаспадарцы, што ўяўляе сабою звычайную гарадскую двух- ці трохпакаёвую кватэру, а ўжо на вялікай сядзібе са шматлікаю хатняю жывёлаю, садком, агародам ды гэтак далей іх можа адбыцца колькі хочаш, а колькі — і не хочаш. То курыца на плоце павесіцца, то парсюк у жэрдках заціснецца, то карова мыла з’есць, то сабака разам з ланцугом адарвецца, то…

imagesКарацей, адзін быхаўскі, так бы мовіць, шматпрофільны гаспадар трымае, у ліку ўсякай іншай вялікай і малой жыўнасці, ладнае пагалоўе трусоў. Клопатаў з імі шмат, але ж і выгады маюцца зусім пэўныя: амаль круглы год на ягоным стале — дыятычнае мяса, каштоўныя шкуркі можна скарыстаць, трусіным барабанным дробатам нацешыцца…

Трусы ўтрымліваюцца ў шматлікіх клетках, дзверкі на якіх для кармлення звяркоў, прыбірання даводзіцца часта адчыняць і зачыняць. Вось тут нядаўнім часам наш быхаўчанін зрабіў апошняе на адзін раз меней, і ладны чорны трус выскачыў на волю. Як кажуць у праваахоўчай сферы, па гарачых слядах злавіць “злачынцу” не ўдалося, таму пэўны час на гэтую прыгоду гаспадар забыўся. Яшчэ яму тады падумалася: “Разарвуць небараку сабакі, як той Тузік — грэлку”.

… Уцякач падаў аб сабе звесткі праз шмат дзён, важна прашпацыраваўшы па агародзе перад здзіўленымі гаспадарамі. Выглядаў ён выдатна — патлусцеў, шкура заблішчэла.

Трэба адзначыць, што быў самы пачатак восені і харчавання бегламу трусу яўна хапала, а зусім вольнае жыццё (куды ўжо далей?) несумненна пайшло яму на карысць.

Як выявілася далей, свабоды сваёй звер аніяк не жадаў згубіць, і ўсе шматлікія спробы гаспадара разам з сынамі ды ўнукамі злавіць яго аказваліся дарэмнымі. Так прайшло пэўна паўтара ці ўсе два месяцы…

Адным лістападаўскім выхадным днём да нашага гаспадара завітаў сусед, каб, як кажуць, яшчэ лепей, чым было да гэтага, правесці вольны час. Бавіць тыя хвіліны-часіны вырашылі бліжэй да прыроды (чытай — да агароду).

Якім жа сталася здзіўленне суседа, калі сапраўды, праз пэўны час баўлення, прырода яўна наблізіліся да яго — па сцежцы ў бок субяседнікаў павольна клыпаў … чорны заяц.

—    Ды не, гэта мой збеглы трус, — адразу паправіў галюцынацыі-фантазіі суседа гаспадар. — Уцёк ужо даўно і, мабыць, амаль здзічэў. Але апошнім часам, можа, што зіма набліжаецца, стаў часцей паказвацца ды гарнуцца да двара. Давай папрабуем злавіць.

Сказана — зроблена. Энтузіязму ў абоіх хапала, а калі б было іначай, то яго на стале заставалася яшчэ шмат, а перспектывы былі вогуле цудоўныя — што можа стацца лепей на закуску, чым трусінае мяса.
Вы не паверыце! Ужо з другой спробы немалады, але надта матываваны дуэт паляўнічых дасягнуў сваёй мэты — схоплены за вушы трус трусіўся ў руках гаспадара.

Спісаны ўжо па ўсіх гаспадарчых рахунках жонкі гаспадара (а яна якраз была на сутачным дзяжурстве) адзічэлы трус, прыйшоўся вельмі да застолля ў якасці цудоўнай дыятычнай стравы. А пры такой закусцы!…

Вось такі для чорнага труса атрымаўся зусім не “Happy end”. У адрозненне ад сяброў-суседзяў…

Іван Мікалаеў.

Последние новости

В МИРЕ

Церемония инаугурации Путина пройдет сегодня в Кремле

7 мая 2024
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко поздравил работников радио, телевидения и связи с профессиональным праздником

7 мая 2024
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню Победы, пройдет во всех школах Беларуси 7 и 8 мая

7 мая 2024
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Памятка для родителей: как защитить детей от киберпреступников?

6 мая 2024
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли почти на 94% площадей

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

В Минтруда рассказали, что делается в стране для усиления государственной заботы о ветеранах

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Профилактика опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Делегат VII Всебелорусского народного собрания Дарья Мыцык встретилась с коллективом центральной районной больницы

6 мая 2024
Читать новость
ГЛАВНОЕ

“Белпочта” выплатит пенсии за 9 и 14 мая досрочно

6 мая 2024
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Беларуси запретили продавать еще одно подсолнечное масло от российского производителя

6 мая 2024
Читать новость

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине пройдут учения

30 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

Где православным освятить пасхальные куличи и яйца в Быхове

2 мая 2024
Стрелка вверх
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове проходит ремонт дорог

6 мая 2024
Стрелка вверх
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Юные экскурсоводы Быховщины завоевали признание на областном и республиканском уровне

2 мая 2024
Стрелка вверх