У лабараторыях Магілёўшчыны праверыць грыбы і ягады на радыяцыю можна бясплатна

Пасля шчодрых дажджоў и пацяплення у Магилёўскай вобласці добры ураджай грыбоў. Асабліва шмат падасінавикаў. Іх збіраюць да стала, а яшчэ для прызапашвання, а таксама для продажу. Спецыялісты раяць адпраўляць на лабараторны кантроль усе без выключэння лясныя грыбы. Нават тыя, што выраслі ў быццам бы “чыстай” зоне.

imagesУ спецыяльных лабараторыях, якія ёсць у Магілёўскай вобласці, грыбы і ягады правяраюць бясплатна. Спецыялісты кажуць: абы людзі не ленаваліся і даносілі дары леса на кантроль. Для даследвання патрэбны ўсяго адзін літр грыбоў (і той вяртаюць уладальніку). Спажываць правераны прадукт можна будзе з утаймаваным сумленнем. Прычым самая разумная тактыка — не спадзявацца на “авось”, а прынесці ў лабараторыю грыбы з усялякіх лясоў, нават з адносна “чыстых”, распавёў намеснік начальніка па Магілёўскай вобласці Адміністрацыі зон адчуджэння і адсялення Алег Цімашкоў. Бо ў Беларусі значная частка тэрыторыі забруджана радыёнуклідамі цэзію.

Збор грыбоў – нацыянальная традыцыя. Беларусы не адмовиліся ад яе і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У нашым рэгіёне ў Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах ёсць зоны першачарговага і наступнага адсялення. Тут дзейничае кантрольна-прапускны рэжым. І хто будзе мець спакусу абыйсці яго бокам, нажыве ўрон і здароў’ю, і бюджэту, распавёў Алег Цімашкоў.

Праўда, сёлета пакуль такіх парушэнняў не зарэгістравана. Затое беларусы “паспяхова” парушаюць правілы нарыхтоўкі лясных дароў. Па інфармацыі прэс-службы Мінлясгаса, з пачатку сезона збору лясных ягад і грыбоў лясная ахова правяла па ўсёй рэспубліцы каля 700 рэйдавых мерапрыемстваў. Адабраны дзясяткі прылад незаконнай нарыхтоўкі. На парушальнікаў пасыпаліся пратаколы, пастановы і штрафы.

rm.tvrmogilev.by

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Права и льготы для работающих отцов в Беларуси

20 октября 2026
Читать новость
НОВОСТИ

Благотворительность под защитой. Кто в Беларуси может открывать благотворительные счета на лечение

20 октября 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Неправильное обращение с отходами в Быхове теперь фиксируют фотоловушки

20 октября 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Как один из руководителей области обогатился на служебных командировках

20 октября 2026
Читать новость
СПОРТ

Быховские футболисты разгромили могилевский «Днепр» со счетом 11:1

20 октября 2026
Читать новость
В МИРЕ

FT: в ЕС готовят два сценария завершения конфликта в Украине

20 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем