У лабараторыях Магілёўшчыны праверыць грыбы і ягады на радыяцыю можна бясплатна

Пасля шчодрых дажджоў и пацяплення у Магилёўскай вобласці добры ураджай грыбоў. Асабліва шмат падасінавикаў. Іх збіраюць да стала, а яшчэ для прызапашвання, а таксама для продажу. Спецыялісты раяць адпраўляць на лабараторны кантроль усе без выключэння лясныя грыбы. Нават тыя, што выраслі ў быццам бы “чыстай” зоне.

imagesУ спецыяльных лабараторыях, якія ёсць у Магілёўскай вобласці, грыбы і ягады правяраюць бясплатна. Спецыялісты кажуць: абы людзі не ленаваліся і даносілі дары леса на кантроль. Для даследвання патрэбны ўсяго адзін літр грыбоў (і той вяртаюць уладальніку). Спажываць правераны прадукт можна будзе з утаймаваным сумленнем. Прычым самая разумная тактыка – не спадзявацца на “авось”, а прынесці ў лабараторыю грыбы з усялякіх лясоў, нават з адносна “чыстых”, распавёў намеснік начальніка па Магілёўскай вобласці Адміністрацыі зон адчуджэння і адсялення Алег Цімашкоў. Бо ў Беларусі значная частка тэрыторыі забруджана радыёнуклідамі цэзію.

Збор грыбоў – нацыянальная традыцыя. Беларусы не адмовиліся ад яе і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У нашым рэгіёне ў Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Слаўгарадскім і Чэрыкаўскім раёнах ёсць зоны першачарговага і наступнага адсялення. Тут дзейничае кантрольна-прапускны рэжым. І хто будзе мець спакусу абыйсці яго бокам, нажыве ўрон і здароў’ю, і бюджэту, распавёў Алег Цімашкоў.

Праўда, сёлета пакуль такіх парушэнняў не зарэгістравана. Затое беларусы “паспяхова” парушаюць правілы нарыхтоўкі лясных дароў. Па інфармацыі прэс-службы Мінлясгаса, з пачатку сезона збору лясных ягад і грыбоў лясная ахова правяла па ўсёй рэспубліцы каля 700 рэйдавых мерапрыемстваў. Адабраны дзясяткі прылад незаконнай нарыхтоўкі. На парушальнікаў пасыпаліся пратаколы, пастановы і штрафы.

rm.tvrmogilev.by

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 1 июля в Беларуси впервые более чем за 30 лет открывается охота на медведя

1 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Мотивационную программу для желающих бросить курить на основе ИИ разработали в Беларуси

1 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
80 мирных лет

В деревне Красный Берег состоялось торжественное открытие отреставрированного памятного знака

1 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 июля

1 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области на ремонт учреждений образования в 2025 году направлено Br107 млн

1 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем