Да Дня беларускага пісьменства Баркалабаўскі манастыр перажывае другое нараджэнне

Гучаць царкоўныя званы, вернікі пад гукі царкоўных спеваў з харугвамі абыходзяць сцены храма ў імя images30Іаана Прадцечы, якія асвячае епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. А па небе нізка над купаламі ляціць пара лебедзяў. Зіхацяць пад сонцам іх беласнежныя крылы, пры ўзмахах ва ўнісон званам ствараючы нібы металічныя гукі. І шэсце міжволі паварочвае галовы на гэтую новую мелодыю, а потым абмяркоўвае, што добры гэта знак — у час такой урачыстасці палёт чыстых і гордых птушак, нібы анёлаў.

Блаславёнае месца

Больш дасведчаныя ў гісторыі нагадваюць са шматвяковай даўніны выпадак, калі рускія ратнікі князя Дзмітрыя Пажарскага вярталіся з вызваленчага паходу з Масквы, дзе атрымалі перамогу над войскамі Ілжэдзмітрыя. Менавіта тут, ля тагачаснага манастыра, спыніліся коні абозу, у якім знаходзілася ікона Божай Маці. І ніякія панукванні не маглі прымусіць іх рушыць далей. І тады князь звярнуўся да ігуменні са словамі: “Вазьміце ікону Прасвятой Багародзіцы, бо Маці Божая хоча тут быць”. Так святы абраз застаўся ў тутэйшым манастыры. А як ікону ўнеслі ў храм, коні пайшлі.

Дарэчы, абраз быў старадаўняга пісьма, жывапісу “строгага і высокага”. Акрамя таго, яго абрамляла пазалочаная рыза, якая аздаблялася каштоўнымі камянямі і жэмчугам, а ў адной са зробленых на рызе зорак знаходзіліся часцінкі мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Лонгіна Пячэрскага.

Той-сёй гэты выпадак аднясе да легендаў ды паданняў. Але людзі, якія пабывалі тут у нашы часы, ніколі не стануць аспрэчваць той факт, што месца ў Баркалабаве — намоленае, блаславёнае. І не толькі гістарычнай спадчынай. Падчас чарнобыльскай бяды радыяцыйныя аблокі не абмінулі і тутэйшае ўзбярэжжа Дняпра, на якім стаяў манастыр. Але калі ўзнікла думка адрадзіць яго, то на былой тэрыторыі паміж сівым Славуцічам і яго невялічкім прытокам — маленькай рачулкай радыяцыйныя дазіметры не паказалі нават малой дозы забруджвання. Можна гэткія абставіны палічыць выпадковым супадзеннем. Можна думаць і інакш. Хто ведае…

А цудадзейную ікону манашкі манастыра захавалі, нягледзячы на ўсе нягоды: пажары, войны і стыхіі. У сярэдзіне ХХ стагоддзя яна была перанесена ў Быхаўскую Свята-Траецкую царкву. А два з паловай гады таму заняла сваё гістарычнае месца ў адноўленым Свята-Вазнясенскім жаночым манастыры, гісторыя якога таксама цесна звязана з азначаным летапісам.

Храм і крэпасць

У 1564 годзе беларускі шляхціц ротмістр Баркулаб Корсак заклаў у гэтых мясцінах свой замак і Свята-Духаў храм, паблізу якіх утварылася і вёсачка, якая атрымала назву па імені ўладальніка замка. А ў кіламетры ад сяла, — у хуткім часе Баркалабава разраслося і стала ледзь не культурным цэнтрам наваколля, — з першай чвэрці XVII стагоддзя існаваў Вазнясенскі жаночы манастыр як моцны абарончы бастыён.

Гістарычныя ж старонкі Баркалабаўскай хронікі паведамляюць, што ў другой палове XVI стагоддзя тут кіпела рэлігійнае і свецкае жыццё. Летапіс падрабязна распавядаў аб тагачасных падзеях, жыццёвым укладзе вакольных жыхароў, прыродных з’явах і катаклізмах. Але каштоўнасць гэтых сведчанняў не толькі ў апісанні падзей. Сярод іншых гістарычных дакументаў падобнага кшталту Баркалабаўскі летапіс адрозніваецца стылем і мовай. Яна больш свецкая, чым царкоўная, а таму даходлівая і чытаецца лёгка. Аўтар ці аўтары галоўную ўвагу звяртаюць не на даты і ўчынкі феадалаў, — дарэчы, тут часта можна сутыкнуцца з блытанінай і недакладнасцю, — а на побыт сялян, іх становішча, эканамічны стан жыцця. Пры азнаямленні складваецца ўражанне, што летапісец вельмі падрабязна ведае сялянскую працу і побыт, земляробскую справу. Аб гэтым сведчыць, скажам, такі ўрывак. Характарызуючы 1594 год, аўтар хронікі піша, што ён “велми был молчалив, бурлив, студен; на збожье мерный”. У той час як 1602 год “был грозный, а остаток плачливый; что было огородных речей — капуста, ботвинье, цибуля, маки, горохи, ячмень, ярица, — то все мороз побил, чого з великим плачем были видети тых людей голодных, которые толко огороды были засеяли, а жыта не починали”.

Кожнаму часу — свой летапіс

Новыя часы нясуць і новыя павевы. Але як бы ні наступала навіна, людзей вабіць да сябе даўніна. Вось і манастыр, які зараз адбудоўваюць, наведваюць не толькі вернікі. Сюды прыязджае шмат простых людзей, каб даведацца аб мінуўшчыне, акунуцца ў атмасферу спакою. Пачуць расповеды пра жыццё-быццё продкаў, азнаёміцца з радкамі хронікі, змест якой тут добра ведаюць.

А на манастырскім двары з кожным годам узнікаюць новыя пабудовы. І царкоўнага, і бытавога прызначэння. Бытавы корпус, дзе будуць жыць манахіні, трапезная, капліца… Сродкі выдаткоўвае епархія. Аднак і працоўныя калектывы раёна не стаяць убаку, дапамагаюць будаўнікамі-спецыялістамі, проста працоўнымі рукамі. Кожнаму часу патрэбен свой летапіс. Хто ведае, магчыма, праз стагоддзі нашы нашчадкі таксама будуць чытаць Баркалабаўскую хроніку нашых часоў. Жыццё працягваецца.

Народная газета

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024