ТЕМЫ

У Быхаўскім раёне востра паўстала пытанне аб узнікненні несанкцыяваных звалак усцяж дарог

На пашыранай нарадзе ў старшыні райвыканкама Дзмітрыя Калеева, апроч начальнікаў аддзелаў і ўпраўленняў выканкама, кіраўнікоў раённых службаў прысутнічалі таксама старшыні праўленняў сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і сельвыканкмаў.

imagesДзелавая гамонка вялася аб забеспячэнні належнага правапарадку на вуліцах горада, аб стварэнні гарадской аглядавай камісіі, якая будзе кантраляваць стан супрацьпажарнай бяспекі жылля грамадзян, працягу маніторынгу аб’ектаў гандлю на прадмет выяўлення там пратэрмінаваных прадуктаў харчавання і так далей, аб чым інфармавалі начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Андрэйчыкаў, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Краснапёраў, галоўны санітарны ўрач раёна Мікалай Мацвееў, некаторыя іншыя пасадавыя асабы.

Востра паўстала пытанне аб узнікненні так званых несанкцыяваных звалак усцяж дарог, напрыклад, дарогі на вёску Ямнае, у прылягаючых да горада пералесках. Неаднаразавыя папярэджванні аб тым, што смецце, цвёрдыя бытавыя адыходы неабходна вывозіць толькі на палігон ЖКГ ужо не дзейнічаюць на парушальнікаў. Яны па-ранейшаму паводзяць сябе нахабна. Таму, запатрабаваў Калееў, да іх трэба прымяняць максімальныя штрафныя санкцыі.

Звалкі смецця ўтвараюцца і вакол могілак, якіх у раёне 141, бо людзі пачалі рыхтавацца да Радаўніцы . Значыць, варта неадкладна каля кожнага кладзішча вызначыць канкрэтнае месца, куды людзі могуць зносіць смецце, ачышчаючы магілы продкаў. Камунгас потым яго забярэ і завязе, куды трэба.
Па-ранейшаму не знімаюцца з парадку дня непрыгодных для жылля хат, якія трэба зносіць. У Баркалабаўскім сельсавеце іх 74, у Смаліцкім — 72, у Чарнаборскім — 76, Ямніцкім — 54 і т. д. Набіраецца больш 500 такіх хацін, якія, дарэчы, ёсць яшчэ і ў горадзе. Таму Дзмітрый Калееў невыпадкова сказаў, што на яго думку гэтыя лічбы нават некалькі заніжаныя. Іх варта яшчэ раз удакладніць, знесці тоя, што псуе выгляд населеных пунктаў.

Варта і надалей працягваць паўсюдна наводзіць парадак. Да гэтай важнай справы абавязкова трэба прыцягнуць насельніцтва. Можа тады нават несвядомыя людзі зразумеюць, што парадак лягчэй падтрымліваць, чым наводзіць.

Мікола ВАЛОДЗІН.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 15 мая в белорусских лесах открывается сезон охоты на косулю

13 мая 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Компания Google впервые за 10 лет обновила логотип

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лесхоз информирует. Лес – это не парк!

13 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Песков: Россия продолжает готовиться к переговорам в Стамбуле

13 мая 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Два сердца, одна судьба: семья Монтик на службе и дома

13 мая 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

С 2025 года в программу диспансеризации взрослого населения Беларуси включены важные обследования против рака

13 мая 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем