Больш за 45 тысяч школьнікаў Магілёўшчыны адпачнуць сёлета ў аздараўленчых лагерах

Больш за 4 мільярды рублёў сёлета выдаткуюць з абласнога бюджэту на падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летніх канікул. У Магілёўскай вобласці ўжо пачаліся першыя мерапрыемствы ў рамках аздараўленчай кампаніі 2013. Плануюцца, што ў гэтым сезоне адпачнуць і набяруцца сіл перад новым навучальным годам больш за 45 тысяч школьнікаў Магілёўшчыны.

фото: malutka63.ru
фото: malutka63.ru

Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, сёлета за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання плануецца аздаравіць 20 тысяч дзяцей у стацыянарных лагерах з кругласутачным знаходжаннем і 26 тысяч — у прышкольных лагерах з дзённым знаходжаннем. Усяго ў Магілёўскай вобласці расчыняць свае дзверы для школьнікаў больш за 500 аздараўленчых лагераў рознага профілю. Па традыцыі, лагеры дзённага знаходжання будуць працаваць у 2-3 змены, лагеры кругласутачнага знаходжання — у 3-4 змены. Прыблізны кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем складзе каля 2 мільёнаў рублёў. Пры гэтым не будуць забытыя і тыя дзеці, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, дзеці-сіроты і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, адзначыла загадчыца навучальна-метадычнага кабінета па арганізацыі аздараўлення дзяцей ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Наталля Каламіец.

rm.tvrmogilev.by

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси разработали ИИ-комплекс для автоматической проверки печатных плат

16 октября 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси уровень финансовой грамотности школьников заметно вырос

16 октября 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Розничный товарооборот в Беларуси в январе-сентябре вырос на 8,7% 

16 октября 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

16 октября 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Выгорание или просто усталость? 5 маркеров, которые нельзя игнорировать

16 октября 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В гимназии Быхова прошла профориентационная встреча для старшеклассников района

16 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем